Жыхар Віцебску, затрыманы за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга і абвінавачаны ў нападзе на міліцыянта, пяць месяцаў зьняволеньня правядзе ў глыбоцкай папраўчай калёніі № 13 асаблівага рэжыму. Умовы ўтрыманьня там лічыцца самымі жорсткімі з усіх беларускіх турмаў.
Алег Сурган напісаў першы пасьля судовага выраку ліст да сям’і. Яго дачка, Кацярына Аляксеева, паведаміла, што ліст прыйшоў з Глыбоцкай папраўчай калёніі, куды зьняволенага толькі што прывезьлі. У лісьце ён дзякуе сябрам і аднадумцам за падтрымку падчас судовага працэсу, які працягваўся амаль два месяцы, і просіць перадаць яму беларускіх кніжак, бо ён вырашыў вывучаць беларускую мову, якой не валодае.
Даведаўшыся пра гэта, кіраўнік мясцовай суполкі партыі БНФ Яраслаў Берніковіч абвясьціў акцыю па зьбіраньні беларускамоўных выданьняў для Алега Сургана. Засталося высьветліць, як перадаць іх у калёнію, каб вагу кніжак ня ўлічвалі ў агульную вагу харчовых перадач, бо інакш давядзецца перадаваць менш прадуктаў, а гэта непажадана.
Тэрмін пакараньня Алегу Сургану адлічваецца з 27 студзеня — з таго часу, як яго зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня паводле патрабаваньня кіраўніцтва Кастрычніцкага РАУС. Да нядаўняга часу там працаваў міліцыянт Сяргей Дудкевіч, які сьцьвярджаў у судзе, што Сурган укусіў яго за мезенец левай рукі падчас транспартаваньня ў пастарунак. Зьняволены свае віны па-ранейшаму не прызнае і кажа, што гэта міліцыянт зьбіваў яго ў машыне. Сурган напісаў скаргу ў пракуратуру пра перавышэньне міліцыянтам службовых паўнамоцтваў і лічыць абвінавачаньне ў нападзе помстай з боку Сяргея Дудкевіча.
Інцыдэнт, які разглядаў суд, здарыўся 3 верасьня, калі Алег Сурган упершыню ў жыцьці вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг. Да таго асуджаны ўжо некалькі разоў адбываў пакараньні за кішэнныя крадзяжы, але вырашыў пачаць новае жыцьцё. І ўсе ягоныя сябры пэўныя, што апошні тэрмін зьняволеньня ён атрымаў менавіта за вывешваньне сьцяга, а не за тое, што нібыта ўкусіў міліцыянта «за пазногцевую фалангу мезенца левай рукі».
Пад вартай Алег Сурган будзе знаходзіцца да 27 ліпеня. У глыбоцкай калёніі № 13 утрымліваюцца зьняволеныя, асуджаныя за злачынствы рознай ступені цяжкасьці — ад крадзяжоў да забойстваў. Пераважная большасьць — так званыя рэцыдывісты: тыя, хто трапляе за краты ўжо не ўпершыню.
Калёнія месьціцца на колішняй ускраіне райцэнтру — гэтыя мясьціны захавалі гістарычную назву «Беразьвечча». Тут, у былым будынку базыльянскага кляштару, у 1939-1941 гадах была турма НКУС, а падчас Вялікай Айчыннай вайны — фашысцкі канцлягер. Пасьля перамогі тут ізноў зрабілі турму, дзе ёсьць так званы «арыштны дом» для асуджаных на працяглыя тэрміны арышту.