Сёньня ўвечары ў Менск прыбывае місія Эўрапарлямэнту на чале са старшынёй дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў «Эўранэсьце», баўгарскім дэпутатам Крыстыянам Вігеніным. Дэлегацыя абмяркуе пытаньне прадстаўніцтва Беларусі ў «Эўранэсьце» (Парлямэнцкай асамблеі «Ўсходняга партнэрства»), а таксама падрыхтуе справаздачу пра сытуацыю ў Беларусі.
У складзе дэлегацыі, якая будзе працаваць у Менску да 27 лютага, — Крыстыян Вігенін (Баўгарыя), Юстас Палецкіс (Літва), Яцэк Пратасевіч (Польшча) і Хэйдзі Хаўтала (Фінляндыя), а таксама некалькі асобаў суправаджэньня. Чакаецца, што пасьля гэтага візыту ў Менск вырашыцца пытаньне аб прадстаўніцтве Беларусі ў «Эўранэсьце», а таксама будзе прынятая рэзалюцыя па Беларусі ў Эўрапарлямэнце. Дэлегацыя сустрэнецца з прадстаўнікамі ўлады, апазыцыі, грамадзянскай супольнасьці і журналістамі. Сябра дэлегацыі Юстас Палецкіс паведаміў, што сустрэча з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў пройдзе на «нэўтральнай тэрыторыі», бо Эўрапарлямэнт не прызнае цяперашнюю Палату прадстаўнікоў.
«Намячаюцца сустрэчы ў асноўным з апазыцыяй, рознымі няўрадавымі арганізацыямі. А таксама ў Міністэрстве замежных спраў, з прадстаўнікамі парлямэнту на «нэўтральнай тэрыторыі».
Дэлегацыя вывучыць таксама сытуацыю вакол польскай меншасьці ў Беларусі. Яна мяркуе сустрэцца з прадстаўнікамі польскай, украінскай, літоўскай і іншых меншасьцяў.
Што прывязе ў партфэлі дэлегацыя Эўрапарлямэнту адносна прадстаўніцтва Беларусі ў «Эўранэсьце»? Спадар Палецкіс сказаў:
«Тое, што ўхвалена парлямэнтам. І то яшчэ ня ўхвалена. „Пяць плюс пяць“ — гэта кампраміс, які яшчэ павінен быць ухвалены парлямэнтам. Будзем слухаць, што скажа беларускі бок».
У беларускім Міністэрстве замежных спраў сказалі, што дэлегацыя будзе мець кантакты па лініі парлямэнту. Адносна сустрэчы ў МЗС там нічога пакуль не паведамілі.
Старшыня міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Сяргей Маскевіч у інтэрвію карэспандэнту «Свабоды» сказаў, што сёньня ён вяртаецца з Будапэшту, а 26 лютага можа адбыцца сустрэча зь місіяй Эўрапарлямэнту. Адносна ўдзелу ў «Эўранэсьце» ён сказаў, што Беларусь разьлічвае на роўны ўдзел зь іншымі краінамі.
«Калі гэта будзе ня так, будзе нейкая дыскрымінацыя адносна парлямэнту Беларусі, то парлямэнт Беларусі ня можа прымаць удзел, нават калі будзе прапанавана пяць месцаў».
27 лютага зь місіяй сустрэнуцца прадстаўнікі палітычных партый, сярод якіх старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідэр АГП Анатоль Лябедзька, старшыня «Справядлівага сьвету» Сяргей Калякін, а таксама экс-кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Казулін. Паводле спадара Лябедзькі, трэба максымальна эфэктыўна скарыстаць пляцоўкі, якія ствараюцца ў межах «Усходняга партнэрства»:
«Ёсьць „Грамадзянскі форум“ для няўрадавых арганізацый. А асамблея „Эўранэст“ — гэта для палітычных структур. Таму ў нас падыход такі: калі будзе рэалізаваная формула „Пяць плюс пяць“ — пяць ад улады і пяць ад апазыцыі, — то апазыцыю павінны прадстаўляць палітычныя партыі. І яшчэ вельмі важна, каб ва ўсіх прадстаўнікоў Беларусі быў роўны статус. Калі ўлада не пагаджаецца на гэты кампраміс, гэтую вялікую саступку Брусэля, і ад Беларусі будзе 10 прадстаўнікоў, але са статусам назіральнікаў, то тут ня столькі важна, будуць гэта палітычныя партыі ці няўрадавыя арганізацыі. Тут самае галоўнае, каб гэта была адна каманда».
Адносна сытуацыі ў Беларусі Анатоль Лябедзька сказаў:
«Спраўджваюцца, на вялікі жаль, тыя пэсымістычныя прагнозы, якія мы рабілі. І вельмі важна адчуць, ці разумеюць эўрапарлямэнтары, што трэба сур’ёзна карэктаваць так званую новую стратэгію Брусэля».