7 сакавіка ў Менску заплянаваны канцэрт усясьветна вядомага нямецкага гурту Rammstein. Усе музыкі Rammstein атрымалі беларускую візу. Пра гэта паведамляе інфармагенцтва DPA са спасылкай на пасла Беларусі ў Нямеччыне Андрэя Гіро. Усе квіткі на канцэрт у Менску прададзеныя. У той жа час старшыня Грамадзкай рады па маральнасьці Мікалай Чаргінец па-ранейшаму патрабуе зладзіць папярэдні прагляд праграмы. Ці могуць адмяніць канцэрт Rammstein у Менску?
19 лютага Грамадзкая рада па маральнасьці прыняла заяву, у якой нямецкія музыкі абвінавачваюцца ў прапагандзе нацызму, бруднага сэксу, садызму, гомасэксуалізму — адным словам, як выказаўся старшыня рады Мікалай Чаргінец, — распусты. У Радзе, акрамя Чаргінца, два дзясяткі выбітных прадстаўнікоў культуры, рэлігійныя дзеячы, сярод якіх і народны артыст СССР і Беларусі кампазытар Ігар Лучанок. Вось што ён сказаў наконт заявы і свайго ўдзелу ў працы Рады:
«Я ніякага „Рамштайна“ ня ведаю. Зьвяртайцеся да Чаргінца. Я да гэтага ніякага дачыненьня ня маю. Ні да Чаргінца, ні да „Рамштайна“, ні да рады па маральнасьці — ніякага дачыненьня ня маю. Мной пастаянна прыкрываюцца і падманваюць».
Арганізатар канцэрту — Палац Рэспублікі. А само шоў павінна адбыцца на пляцоўцы «Менск-Арэна». У касах квіткоў няма, нягледзячы на даволі высокія цэны, кажа супрацоўніца Палацу Рэспублікі:
«Ад 80 тысяч да 300 тысяч. Няма нічога ў продажы. Квіткі літаральна разьмялі, вельмі хутка».
Ці магчыма ўсё ж такі забараніць канцэрт? Супрацоўніца канцэртнага аддзелу Палаца Рэспублікі выказала такое меркаваньне:
«Я думаю, гэта проста нерэальна — адмяняць такі канцэрт. Калі цалкам аншлягавы канцэрт, спачатку трэба акупіць памяшканьне. Мы ўжо таксама задавалі такое пытаньне. Афіцыйнага пацьверджаньня няма, што адмена канцэрту...»
Чыноўніца ўпраўленьня культуры Менгарвыканкаму таксама перакананая, што канцэрт не адменяць:
«Немагчыма, таму што заява ня мае ніякай юрыдычнай сілы, а толькі рэкамэндацыйны характар. Канцэрт ужо дазволены, і адмена не адбудзецца».
Спадар Чаргінец выказваў і такую цікавую прапанову:
«Мы ставім пытаньне, што асобы, якія запрасілі Rammstein, павінны прагледзець папярэдне праграму, каб не дапусьціць зьдзекаў».
Арганізатары канцэрту кажуць, што папярэдні прагляд праграмы Rammstein у Менску немагчымы, бо канцэрт адбываецца ў межах усясьветнага турнэ. Такім чынам, адцэнзураваць выступленьне ў Беларусі наўрад ці ўдасца. Вядомы беларускі рок-музыка, лідэр «Нэйрадзюбелю» Аляксандар Кулінковіч выказаў такую думку наконт ініцыятывы Чаргінца:
«Мне здаецца, што розуму малавата, баюся чалавека пакрыўдзіць. Але Чаргінец і Rammstein — заўсёды прыемна пнуць ільва, які моцна сьпіць пад глыбокім наркозам. Такім чынам Чаргінец расьце ў сваіх вачах. Зразумела, што ніхто нічога не адменіць. Дзяржаўная арганізацыя ладзіць канцэрт. Праплачаныя вялікія грошы. Калі б сродкі былі прыватныя, то, магчыма, усё б і дайшло да сумнага канца. А дзяржава ня будзе свае грошы так проста марнаваць. А Rammstein — гурт не таго ўзроўню, які такія рэчы можа бясплатна дараваць — я маю на ўвазе адмену канцэрту. Я думаю, няўстойка будзе адпаведная...»
Тым часам у замежнай прэсе, у тым ліку і ў нямецкай, шырока абмяркоўваецца скандал вакол канцэрту Rammstein у Менску. Амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Андрэй Гіро аспрэчыў паведамленьні пра магчымую адмену канцэрта ў Беларусі і адзначыў, што такія заявы прадстаўляюць «прыватную думку», якая ў Нямеччыне «стала нагодай паказаць Беларусь у нэгатыўным сьвятле».
У чацьвер спадар Чаргінец зьбіраўся зладзіць прэсавую канфэрэнцыю з удзелам вэтэранаў і прадстаўнікоў рэлігійных аб’яднаньняў. Інфармацыя пра гэта была зьмешчаная на сайце Грамадзкага прэс-цэнтру Дома прэсы. Але правісела яна літаральна 20 хвілін і зьнікла.
«Я ніякага „Рамштайна“ ня ведаю. Зьвяртайцеся да Чаргінца. Я да гэтага ніякага дачыненьня ня маю. Ні да Чаргінца, ні да „Рамштайна“, ні да рады па маральнасьці — ніякага дачыненьня ня маю. Мной пастаянна прыкрываюцца і падманваюць».
Арганізатар канцэрту — Палац Рэспублікі. А само шоў павінна адбыцца на пляцоўцы «Менск-Арэна». У касах квіткоў няма, нягледзячы на даволі высокія цэны, кажа супрацоўніца Палацу Рэспублікі:
«Ад 80 тысяч да 300 тысяч. Няма нічога ў продажы. Квіткі літаральна разьмялі, вельмі хутка».
Ці магчыма ўсё ж такі забараніць канцэрт? Супрацоўніца канцэртнага аддзелу Палаца Рэспублікі выказала такое меркаваньне:
«Я думаю, гэта проста нерэальна — адмяняць такі канцэрт. Калі цалкам аншлягавы канцэрт, спачатку трэба акупіць памяшканьне. Мы ўжо таксама задавалі такое пытаньне. Афіцыйнага пацьверджаньня няма, што адмена канцэрту...»
Чыноўніца ўпраўленьня культуры Менгарвыканкаму таксама перакананая, што канцэрт не адменяць:
«Немагчыма, таму што заява ня мае ніякай юрыдычнай сілы, а толькі рэкамэндацыйны характар. Канцэрт ужо дазволены, і адмена не адбудзецца».
Спадар Чаргінец выказваў і такую цікавую прапанову:
«Мы ставім пытаньне, што асобы, якія запрасілі Rammstein, павінны прагледзець папярэдне праграму, каб не дапусьціць зьдзекаў».
Заўсёды прыемна пнуць ільва, які моцна сьпіць пад глыбокім наркозам. Такім чынам Чаргінец расьце ў сваіх вачах.