З 23 лютага ўступаюць у сілу дадатковыя артыкулы ў Крымінальны, Адміністрацыйны ды іншыя кодэксы. Ці назіраецца тэндэнцыя да ўзмацненьня пакараньняў? Навошта забаронена піць піва на вуліцы? Ці трэба штрафаваць за адсутнасьць флікераў?
Удзельнікі: юрыст Сяргей Балыкін і журналіст, блогер Віктар Малішэўскі.
Валер Карбалевіч: «Усе людзі, якія маюць дачыненьне да заканадаўства, адзначаюць, што ў Беларусі яно вельмі зьменлівае, мяняецца вельмі часта. Вось чарговым разам яно памянялася. Ці можна заўважыць агульную тэндэнцыю ў гэтых зьменах? Аб’ём пакараньня павялічваецца ці не? Ці павялічваецца памер штрафаў? Ці атрымае ад гэтага больш грошай бюджэт?»
Сяргей Балыкін: «Можна казаць, што ў цэлым пакараньне павялічваецца. Павялічыўся штраф за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць і інш.
Але адначасова па некаторых артыкулах — напрыклад, у галіне прадпрымальніцкай дзейнасьці — пакараньне зьмяншаецца. Вось за нямэтавае выкарыстаньне крэдытаў дасюль была крымінальная адказнасьць. А цяпер адначасова зьявілася і адміністрацыйная. Гэта больш лібэральны падыход».
Віктар Малішэўскі: «Гэта хаатычныя зьмены, якія закранулі ўсе сфэры. Усе зьвярнулі ўвагу на забарону піць піва на вуліцы. А там шмат іншых цікавых зьменаў. Напрыклад, уводзіцца адказнасьць за няправільнае выкананьне дзяржаўнага гімну. Штраф 105 тысяч будуць плаціць тыя, хто прадае тавар з рук, аўтамабіляў, латкоў і інш. То бок такую суму будуць плаціць бабулькі, якія прадаюць тое, што вырасьцілі самі».
Карбалевіч: «Вось зь сёньняшняга дня забараняецца піць піва на вуліцах. Гэтае рашэньне выглядае спрэчным нават для дзяржаўных мэдыяў. Бо ўзьнікае пытаньне: а дзе піць піва, калі не на вуліцы? Ці створаныя ўмовы для альтэрнатывы? У краіне мала пабаў, а піць піва ў рэстарацыях вельмі дорага для моладзі.
У Менску, напрыклад, ёсьць шмат месцаў, дзе прадаюць разьліўное піва, а столікаў няма. То бок гэта тыповая беларуская сытуацыя: ствараюцца ўмовы, калі не парушаць закон немагчыма, а потым за гэта караюць, але ня ўсіх, а хто трапіцца».
Балыкін: «Я падтрымліваю забарону ўжываць піва і алькаголь увогуле на вуліцах. Такая забарона існуе ў шмат якіх краінах. Але праблема ў тым, як закон будзе выконвацца на практыцы. Ці ня будзе міліцыя злоўжываць гэтым законам?»
Малішэўскі: «Лічу, што зашмат увагі гэтай тэме. Праблема ў тым, што забаронена піць піва ў публічным месцы. Але ніхто толкам ня ведае, што такое публічнае месца. Пікнік у лесе не забаронены. Але калі там зьявяцца пабочныя людзі, то гэта ўжо публічнае месца. Вось шмат казалі, што дазволяць піць піва на трыбунах „Мінск-арэны“. А цяпер паводле гэтых заканадаўчых зьменаў гэта забаронена. Таксама, калі літаральна разумець закон, то піва забаронена піць у лазьнях, цягніках і інш.»
Карбалевіч: «Ад сёньняшняга дня павялічваецца штраф за адсутнасьць флікераў. Здавалася б, добрая справа, улады клапоцяцца аб бясьпецы грамадзян. Але чаму гэта робіцца ня ў выглядзе заахвочваньня, рэклямаваньня, а ў выглядзе абавязваньня, пакараньня?»
Балыкін: «Пытаньне складанае. З аднаго боку, дзяржава клапоціцца аб бясьпецы грамадзян. Але ж я сутыкаўся з сытуацыяй, што супрацоўнікі міліцыі, асабліва ў правінцыі, дрэнна ведаюць закон. У правілах дарожнага руху сказана, што флікер павінен выкарыстоўвацца, калі чалавек ідзе па загараднай дарозе. Але міліцыя чапляецца да людзей у гарадах. Мець ці ня мець флікер — гэта павінна быць добраахвотная справа чалавека. Магчыма, гэты закон лабіруе інтарэсы вытворцаў флікераў».
Малішэўскі: «Па-першае, часта машыны зьбіваюць людзей з флікерамі, то бок флікеры — гэта не панацэя. Па-другое, было б лягічна, каб міліцыя пасьля фіксацыі парушэньня ўручала чалавеку флікер. Бо штраф — 105 тысяч рублёў, а кошт флікера — каля 5 тысяч рублёў.
Па-трэцяе, сапраўды, міліцыя штрафуе людзей у гарадах. У Менску з пачатку году аштрафавана некалькі тысяч чалавек за адсутнасьць флікера. Па-чацьвёртае, пешаходная дарога прадугледжана ўсімі сацыяльнымі стандартамі ў Беларусі. Таму, калі недзе няма дарогі для пешаходаў, то гэта праблема дзяржавы, а не грамадзяніна».
Малішэўскі: «У мяне ёсьць статыстыка. Два гады таму беларусы заплацілі штрафаў на 51 млрд. рублёў, мінулым годам — 38 млрд. Трохі менш за палову — за п’янства за рулем. Сёлета заплянавана атрымаць за кошт штрафаў каля 30 млрд. На аднаго беларуса — 3 тысячы рублёў.»
Карбалевіч: «То бок дзяржава загадзя, апрыёры зыходзіць з таго, што грамадзяне будуць парушаць, і закладае плян па штрафах у бюджэт. Вядома, што Беларусь знаходзіцца сярод лідэраў па колькасьці зьняволеных на 100 тысяч насельніцтва. Некалькі гадоў таму статыстыка паказвала, што больш як палова насельніцтва за год зьдзяйсьняла адміністратыўныя правапарушэньні. Дык ці сапраўды беларусы вельмі схільныя да парушэньня законаў, ці нешта ня тое з заканадаўствам?»
Балыкін: «Усе людзі ва ўсіх краінах парушаюць законы. Магчыма, у Беларусі больш жорсткае пакараньне за парушэньні, чым у іншых краінах».
Ці назіраецца тэндэнцыя да ўзмацненьня пакараньня?
Валер Карбалевіч: «Усе людзі, якія маюць дачыненьне да заканадаўства, адзначаюць, што ў Беларусі яно вельмі зьменлівае, мяняецца вельмі часта. Вось чарговым разам яно памянялася. Ці можна заўважыць агульную тэндэнцыю ў гэтых зьменах? Аб’ём пакараньня павялічваецца ці не? Ці павялічваецца памер штрафаў? Ці атрымае ад гэтага больш грошай бюджэт?»
Сяргей Балыкін: «Можна казаць, што ў цэлым пакараньне павялічваецца. Павялічыўся штраф за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасьць і інш.
Але адначасова па некаторых артыкулах — напрыклад, у галіне прадпрымальніцкай дзейнасьці — пакараньне зьмяншаецца. Вось за нямэтавае выкарыстаньне крэдытаў дасюль была крымінальная адказнасьць. А цяпер адначасова зьявілася і адміністрацыйная. Гэта больш лібэральны падыход».
Віктар Малішэўскі: «Гэта хаатычныя зьмены, якія закранулі ўсе сфэры. Усе зьвярнулі ўвагу на забарону піць піва на вуліцы. А там шмат іншых цікавых зьменаў. Напрыклад, уводзіцца адказнасьць за няправільнае выкананьне дзяржаўнага гімну. Штраф 105 тысяч будуць плаціць тыя, хто прадае тавар з рук, аўтамабіляў, латкоў і інш. То бок такую суму будуць плаціць бабулькі, якія прадаюць тое, што вырасьцілі самі».
Забараняецца піць піва на вуліцах
Карбалевіч: «Вось зь сёньняшняга дня забараняецца піць піва на вуліцах. Гэтае рашэньне выглядае спрэчным нават для дзяржаўных мэдыяў. Бо ўзьнікае пытаньне: а дзе піць піва, калі не на вуліцы? Ці створаныя ўмовы для альтэрнатывы? У краіне мала пабаў, а піць піва ў рэстарацыях вельмі дорага для моладзі.
У Менску, напрыклад, ёсьць шмат месцаў, дзе прадаюць разьліўное піва, а столікаў няма. То бок гэта тыповая беларуская сытуацыя: ствараюцца ўмовы, калі не парушаць закон немагчыма, а потым за гэта караюць, але ня ўсіх, а хто трапіцца».
Балыкін: «Я падтрымліваю забарону
Праблема ў тым, што забаронена піць піва ў публічным месцы. Але ніхто толкам ня ведае, што такое публічнае месца.
Малішэўскі: «Лічу, што зашмат увагі гэтай тэме. Праблема ў тым, што забаронена піць піва ў публічным месцы. Але ніхто толкам ня ведае, што такое публічнае месца. Пікнік у лесе не забаронены. Але калі там зьявяцца пабочныя людзі, то гэта ўжо публічнае месца. Вось шмат казалі, што дазволяць піць піва на трыбунах „Мінск-арэны“. А цяпер паводле гэтых заканадаўчых зьменаў гэта забаронена. Таксама, калі літаральна разумець закон, то піва забаронена піць у лазьнях, цягніках і інш.»
Штраф за адсутнасьць флікераў
Карбалевіч: «Ад сёньняшняга дня павялічваецца штраф за адсутнасьць флікераў. Здавалася б, добрая справа, улады клапоцяцца аб бясьпецы грамадзян. Але чаму гэта робіцца ня ў выглядзе заахвочваньня, рэклямаваньня, а ў выглядзе абавязваньня, пакараньня?»
Балыкін: «Пытаньне складанае. З аднаго боку, дзяржава клапоціцца аб бясьпецы грамадзян. Але ж я сутыкаўся з сытуацыяй, што супрацоўнікі міліцыі, асабліва ў правінцыі, дрэнна ведаюць закон. У правілах дарожнага руху сказана, што флікер павінен выкарыстоўвацца, калі чалавек ідзе па загараднай дарозе. Але міліцыя чапляецца да людзей у гарадах. Мець ці ня мець флікер — гэта павінна быць добраахвотная справа чалавека. Магчыма, гэты закон лабіруе інтарэсы вытворцаў флікераў».
Малішэўскі: «Па-першае, часта машыны зьбіваюць людзей з флікерамі, то бок флікеры — гэта не панацэя. Па-другое, было б лягічна, каб міліцыя пасьля фіксацыі парушэньня ўручала чалавеку флікер. Бо штраф — 105 тысяч рублёў, а кошт флікера — каля 5 тысяч рублёў.
Па-трэцяе, сапраўды, міліцыя штрафуе людзей у гарадах. У Менску з пачатку году аштрафавана некалькі тысяч чалавек за адсутнасьць флікера. Па-чацьвёртае, пешаходная дарога прадугледжана ўсімі сацыяльнымі стандартамі ў Беларусі. Таму, калі недзе няма дарогі для пешаходаў, то гэта праблема дзяржавы, а не грамадзяніна».
Ці схільныя беларусы да парушэньня законаў?