У Міжнародны дзень роднай мовы праграма «Навіны» на Першым тэлеканале будзе выходзіць на беларускай мове.
Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
Як пастанавіла кіраўніцтва Агенцтва тэленавінаў Белтэлерадыёкампаніі, у гэты дзень усе выпускі навінаў на першым тэлеканале, а таксама выніковая праграма «Ў цэнтры ўвагі» выйдуць на беларускай мове.
«Гэта ня проста разавая акцыя, а яшчэ адзін крок да пашырэньня беларускамоўнага тэлевяшчаньня», — адзначыў намесьнік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандар Мартыненка.