16 873 ініцыятыўных групаў па вылучэньні кандыдатаў у дэпутаты падалі ў выбаркамы заявы аб рэгістрацыі.
Пра гэта паведаміў БЕЛТА сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік.
Зь іх 334 — ад прадстаўнікоў палітычных партый.
Параўнальна зь мінулымі выбарамі ў мясцовыя саветы колькасьць ахвотных зарэгістраваць ініцыятыўныя групы вырасла, сказаў Лазавік. Тады было пададзена менш за 16 тысяч заяў пры агульнай колькасьці акругаў 22.661. Цяпер жа маем 21.300 акругаў.
Рэгістрацыя ініцыятыўных групаў павінна прайсьці цягам пяці дзён пасьля падачы заяваў. Як толькі група атрымае адпаведныя дакумэнты, яна зможа праводзіць пікеты па зборы подпісаў.

- Лідэрам тут Кампартыя Беларусі — 111 заяў.
- За ёй ідуць БНФ — 71,
- Аб’яднаная грамадзянская партыя — 60,
- Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) — 30,
- Беларуская аграрная партыя і партыя «Справядлівы сьвет» — па 25,
- Партыя зялёных і Беларуская сацыял-дэмакратычная «Грамада» — па 3,
- ЛДП і Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя — па 2.