Паводле новага заканадаўства, якое ўступае ў сілу 23 лютага, робіцца больш жорсткай адказнасьць пешаходаў за парушэньне правілаў дарожнага руху.
Пра гэта паведаміў намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі, начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Яўген Палудзень падчас сустрэчы з калектывам Менскага маторнага заводу.
За парушэньне правілаў дарожнага руху пешаходы будуць плаціць ад адной да трох базавых велічыняў — больш за 100 тысяч рублёў. Максымальны штраф будзе прымяняцца да пешахода, калі ён парушыў правілы ў стане алькагольнага ап’яненьня і стварыў аварыйную сытуацыю на дарозе.
Штраф за паўторнае цягам году кіраваньне транспартам у нецьвярозым стане можа дасягаць 12,5 тысяч даляраў.
«Скаргаў, безумоўна, будзе вельмі многа. Той, хто багацейшы, заплаціць такі вялікі штраф. Але мы разумеем, што гэта будзе вялізная бяда для многіх сем’яў», — сказаў Яўген Палудзень.
Таксама вырастуць штрафы за кіраваньне транспартам без пасьведчаньня кіроўцы. Яны складуць ад 25 да 45 базавых велічыняў. За кіраваньне транспартам у стане алькагольнага ап’яненьня будзе прадугледжаны штраф ад 15 да 30 базавых велічыняў, а таксама пазбаўленьне права кіраваньня транспартам на 3 гады.
Спажываньне алькаголю пасьля падачы сыгналу пра ДТЗ у міліцыю і да правядзеньня асьведчаньня пацягне за сабой штраф ад 15 да 35 базавых велічыняў з пазбаўленьнем права кіраваць аўтатранспартам на тэрмін да 2-х гадоў.
Таксама ад 23 лютага міліцыянты будуць складаць пратаколы за знаходжаньне ў нецьвярозым стане на працоўным месцы. З 23 лютага ўступае ў сілу закон, згодна зь якім прадугледжаныя штрафы і іншая адміністрацыйная адказнасьць за расьпіваньне піва ў грамадзкіх месцах.
Вырастае штраф за самагонаварэньне, захоўваньне і набыцьцё самагону. За захоўваньне больш як пяці літраў самагону будзе прадугледжаны штраф да 30 базавых велічыняў, а за набыцьцё самагону — штраф да 5 базавых велічыняў.