Грамадзянскі працэс у Валожынскім судзе скончыўся на карысьць праўладнага Саюзу палякаў. Адвакат Аляксандар Галіеў патлумачыў пасьля яго заканчэньня, што вынесена рашэньне: абавязаць Тэрэсу Собаль вызваліць займанае ёю памяшканьне па вул. 1 Мая, дом 7, у гарадзкім пасёлку Івянец — то бок Дом польскі.
Яны не патрабавалі перадаць дакумэнтацыю, яны толькі патрабавалі вызваліць “самавольна занятае памяшканьне” — Дом польскі ў Івянцы, кажа адвакат Аляксандар Галіеў. Паводле дакумэнтаў ён належыць грамадзкаму аб’яднаньню — Саюзу палякаў Беларусі, а набыты быў на сродкі “Вспульноты польскай”.
З рашэньня Валожынскага суду вынікае, што Тэрэса Собаль павінна пакінуць будынак. Але ў прынцыпе ніхто ня можа забараніць ёй уваход у Дом польскі. У такія ўстановы доступ адкрыты для ўсіх. Таму забараніць ёй туды ўваходзіць суд не правамоцны. Адвакат Аляксандар Галіеў падкрэсьлівае таксама: займае дом не яна сама, а івянецкі аддзел Саюзу палякаў. І Тэрэса Собаль кажа, што знаходзілася ў Доме на законных падставах, бо яна ня толькі старшыня мясцовай арганізацыі Саюзу палякаў, але і дырэктар Дому польскага.
Асаблівасьць пытаньня ў тым, што ўсіх паплечнікаў Тэрэсы Собаль міліцыянты 8 лютага вывелі з Дому польскага і яго апячаталі судовыя выканаўцы. Такім чынам, сама яна туды ня мае доступу і фізычна там не знаходзіцца. Але, тым ня менш, суд прыняў такое рашэньне.
Адвакат Аляксандар Галіеў не выключае, што будзе працяг справы. А пакуль што, хутчэй за ўсё, будзем падаваць скаргу на гэтае рашэньне валожынскага суду, сказаў адвакат.