Такім чынам жыхар Віцебску хацеў адвесьці ад сябе абвінавачаньні ў нападзе на міліцыянта. Але судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Яўген Буруноў не пагадзіўся на гэта. Супрацоўнік Кастрычніцкага РАУС Сяргей Дудкевіч цьвердзіць, што затрыманы Алег Сурган па дарозе ў пастарунак укусіў яго за мезенец левай рукі.
Мэдычную экспэртызу міліцыянт прайшоў 30 верасьня, хоць само затрыманьне адбывалася 3-га верасьня. Алег Сурган распавёў, што яго затрымлівалі за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга на праспэкце Фрунзэ, аднак пратакол пра гэта некуды зьнік. І цяпер яго вінавацяць у нападзе на міліцыянта.
Між тым да лекараў мусіў зьвярнуцца і сам Алег Сурган: ён спрабаваў давесьці суду, што міліцыянты яго зьбілі, а словы пра напад на Сяргея Дудкевіча — гэта паклёп. Таму ён прапанаваў праверыць паказаньні міліцыянта, а таксама свае ўласныя, праз паліграф — дэтэктар хлусьні. Ні судзьдзя, ні пракурор на гэта не пагадзіліся.
Таксама было адхілена хадайніцтва падсуднага і адваката Вячаслава Праскаловіча, пра тое, каб прагледзець раздрукоўку тэлефонных перамоў Сяргея Дудкевіча. Алег Сурган чуў, як загад на яго затрыманьне лейтэнанту Дудкевічу давала начальства, а той напачатку адмаўляўся: маўляў, забіраць чалавека няма за што.
Дагэтуль Алег Сурган ужо двойчы адбываў пакараньні — за кішэнныя крадзяжы. Таму падчас затрыманьня 3-га верасьня ён нават спрабаваў «перастрахавацца»: баючыся правакацый, ён прасіў міліцыянтаў зрабіць вопіс рэчаў, якія пры ім былі. Супрацоўнікі міліцыі кваліфікавалі гэта як непадпарадкаваньне: надзелі затрыманаму кайданкі ды літаральна ўкінулі ў машыну.
На думку брата падсуднага, віцебскага актывіста «Маладой Беларусі» Тараса Сургана, крымінальны перасьлед Алега выкліканы тым, што ён напісаў скаргу ў пракуратуру на міліцыянта, які яго зьбіваў па дарозе ад месца затрыманьня да Кастрычніцкага РАУС.
Міліцыянт Сяргей Дудкевіч гэта адмаўляе і кажа, што толькі трымаў Алега Сургана, каб перашкодзіць яму «біцца галавой аб дзьверы машыны» і «церціся шчокамі аб падлогу».
Суд над Алегам Сурганам будзе працягнуты заўтра а 12-й дня. Судзьдзі Яўгену Бурунову засталося выслухаць меркаваньні пракурора і адваката, а таксама апошняе слова падсуднага, ды вынесьці прысуд. За напад на міліцыянта Алегу Сургану пагражае да 6 гадоў турмы.
Між тым да лекараў мусіў зьвярнуцца і сам Алег Сурган: ён спрабаваў давесьці суду, што міліцыянты яго зьбілі, а словы пра напад на Сяргея Дудкевіча — гэта паклёп. Таму ён прапанаваў праверыць паказаньні міліцыянта, а таксама свае ўласныя, праз паліграф — дэтэктар хлусьні. Ні судзьдзя, ні пракурор на гэта не пагадзіліся.
Таксама было адхілена хадайніцтва падсуднага і адваката Вячаслава Праскаловіча, пра тое, каб прагледзець раздрукоўку тэлефонных перамоў Сяргея Дудкевіча. Алег Сурган чуў, як загад на яго затрыманьне лейтэнанту Дудкевічу давала начальства, а той напачатку адмаўляўся: маўляў, забіраць чалавека няма за што.
Міліцыянт кажа, што толькі трымаў Алега Сургана, каб перашкодзіць яму «біцца галавой аб дзьверы машыны» і «церціся шчокамі аб падлогу».