Новы старшыня нямецкага фонду імя Конрада Адэнаўэра Ганс-Герт Пётэрынг прыбыў з трохдзённым візытам у Беларусь. Гэтая ягоная першая замежная паездка ў новай якасьці. Да нядаўняга часу Ганс-Герт Пётэрынг быў старшынём Эўрапарлямэнту.
Былы старшыня Эўрапарлямэнту Ганс-Герт Пётэрынг цяпер кіраўнік аднаго з найбольшых у Эўропе палітычных фондаў — нямецкага фонду імя Конрада Адэнаўэра. Разам з тым ён застаецца дэпутатам Эўрапарлямэнту. У сваю першую замежную паездку ў новай якасьці — у Беларусь — ён запрасіў свайго польскага калегу Яцэка Пратасевіча, які ў Эўрапарлямэнце ўзначальвае дэлегацыю па сувязях зь Беларусьсю.
Як паведаміў спадар Пратасевіч Радыё Свабода, афіцыйна місія Эўрапейскага парлямэнту зьбіраецца прыехаць у Беларусь праз два тыдні.
«Цяпер жа спадар Пётэрынг мяне запрасіў да сумеснага візыту ў Беларусь, каб сустрэцца з палітычнымі арганізацыямі, а таксама грамадзкімі аб’яднаньнямі, такімі, як Саюз палякаў Беларусі, якія сталіся прадметам рэпрэсій з боку беларускіх уладаў. Вярнуўшыся зь Менску, мы хацелі б вызначыцца, як дапамагчы тым незалежным арганізацыям, якім блізкія хрысьціянскія вартасьці, перажыць гэты цяжкі пэрыяд рэпрэсій, якую палітыку прапанаваць Эўрапарлямэнту і ўсяму Эўрапейскаму Зьвязу адносна беларускіх уладаў».
Паводле спадара Пратасевіча, афіцыйны Менск апошнім часам не выконвае абавязкаў, якія ён узяў на сябе ў дыялёгу з Эўразьвязам.
«Паколькі спадар Пётэрынг — асоба надзвычай уплывовая ў Эўрапейскім Зьвязе, я быў вельмі рады ягонаму запрашэньню, бо магу дапамагчы сваімі ведамі беларускіх рэаліяў, сваім досьведам. А ён, у сваю чаргу, гарантуе, што нашыя меркаваньні пасьля вяртаньня зь Менску будуць напэўна перададзеныя найважнейшым асобам у Эўропе».
У Ганса-Герта Пётэрынга — насычаны графік сустрэч зь беларускімі палітыкамі, праваабаронцамі, экспэртамі, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці. У прыватнасьці, на суботу заплянаваныя сустрэчы зь лідэрамі БНФ, АГП, БХД. Як паведаміў дэпутат Эўрапарлямэнту Яцэк Пратасевіч, заўтра раніцай дэлегацыя будзе мець сустрэчу з кіраўніцай Саюзу палякаў Беларусі Анжалікай Борыс, іншымі актывістамі арганізацыі, у тым ліку зь Івянца, якія пацярпелі ад ціску ўладаў.
Сустрэчаў з прадстаўнікамі праўладнага Саюзу палякаў, беларускіх уладаў, а таксама дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ня будзе, — паведаміў спадар Пратасевіч.
Сёньня спадар Пётэрынг сустрэўся зь лідэрам руху «За свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам.
«Пётэрынг — гэта чалавек, які і сёньня, нягледзячы на тое, што ён стаў шараговым эўрадэпутатам, зьяўляецца вельмі ўплывовым у Эўропе праз сваю працу, пазыцыю. Ён вельмі блізкі сваім стаўленьнем да правоў чалавека да нямецкага канцлера Ангелы Мэркель. Гэта людзі, якія цьвёрда стаяць на пазыцыі абароны свабод. Ягоны візыт у Беларусь якраз ёсьць дэманстрацыяй таго, што Нямеччына занепакоеная станам правоў чалавека, дэмакратыі ў Беларусі і будзе рабіць усё, каб палепшыць для беларусаў магчымасьці жыць у свабодным грамадзтве», — перакананы лідэр руху «За свабоду».
Паводле спадара Мілінкевіча, ён абмяркоўваў зь Пётэрынгам эканамічную і сацыяльна-палітычную сытуацыю ў Беларусі, вынікі дыялёгу з Эўразьвязам і пэрспэктывы павышэньня яго эфэктыўнасьці, праграму Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства», стан палітычных партый, грамадзкіх арганізацый, СМІ ў Беларусі.