Каля дваццаці сябраў Саюзу палякаў прыйшлі сёньня да будынка Дому польскага ў Івянцы Валожынскага раёну і пераканаліся, што ён апячатаны. Дзеці, якія прыйшлі на заняткі польскай мовы, мусілі вяртацца дахаты.
Пра гэта паведаміў старшыня Галоўнай рады незарэгістраванага Саюзу палякаў Андрэй Пачобут.
Ён таксама паведаміў, што вырашэньне справы аб Доме польскім улады пастанавілі даручыць суду. Папярэдне — паседжаньне мае адбыцца 15 лютага ў Валожыне.
Тым часам івянецкія актывісты пачалі зьбіраць подпісы жыхароў за тое, каб Дом польскі быў захаваны, і подпісы сябраў СПБ — за тое, каб Тэрэса Собаль, дырэктарка Дому польскага, засталася кіраўніцай Івянецкага аддзелу СПБ, бо 21 студзеня сябры арганізацыі прагаласавалі на сходзе за яе.