Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Івянец: абвастрылася сытуацыя вакол Саюзу палякаў


Тэрэса Собаль
Тэрэса Собаль

Кіраўніцу Дома польскага ў Івянцы Тэрэсу Собаль выключылі з праўладнага Саюзу палякаў, хаця яна ў яго не ўступала і па-ранейшаму падтрымлівае Саюз палякаў на чале з Анжалікай Борыс, не прызнаваны ўладамі.


Пра гэта паведаміў адзін з паплечнікаў Анжалікі Борыс — Андрэй Пачобут, які знаходзіцца цяпер у Івянцы. Ён кажа, што разам зь ім у Доме польскім яшчэ некалькі актывістаў. Яны баяцца, што ўлады хочуць забраць будынак.

На заўтра на 17 гадзінаў улады зьбіраюць сход, на які заклікаюць прыйсьці “ўсіх, хто паляк”, паведамляе А.Пачобут. Увесь Івянец заклеены абвесткамі. Ён зазначае: улады хочуць, каб сход абраў кіраўніцтва, якое будзе дзейнічаць у складзе праўладнага Саюзу палякаў, да якога адыдзе Дом польскі.

Нагадаем, што адносна Тэрэсы Собаль у студзені была распачата крымінальная справа аб злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі, у якой яна фігуруе ў якасьці падазраванай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG