Гарадзенская гарадзкая арганізацыя партыі БНФ палічыла, што яе прадстаўніка неабгрунтавана не ўключылі ў склад тэрытарыяльнай гарадзкой выбарчай акругі Горадні.
Сёньня ў Ленінскім раённым судзе гораду разгледжана скарга на дзеяньні гарвыканкаму і прэзыдыюму гарадзкога Савету, якія сфармавалі камісію.
Суд не задаволіў скаргу, адказаўшы, што колькасьць прадстаўнікоў грамадзкіх аб’яднаньняў і партый у складзе камісіі «адпавядае заканадаўству».
Пра гэта нам паведаміў Вадзім Саранчукоў, кіраўнік Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі партыі БНФ.