Вядучыя выданьні Ізраілю выступаюць з рэзкай крытыкай паводзінаў міністра турызму Стаса Місежнікава ў часе яго афіцыйных візытаў у Гішпанію, Аргентыну, Бразылію і Беларусь. Прэса абвінавачвае міністра ў зрыве дзелавых сустрэчаў, адпачынку і забавах у працоўны час, што, паводле журналістаў, наносіць вялікую шкоду ізраільскай дзяржаве.
Місежнікаў, які актыўна выступае за ўвядзеньне паміж Ізраілем і Беларусьсю бязьвізавага рэжыму, наведаў краіну летась у ліпені. У часе сустрэчы зь беларускімі афіцыйнымі асобамі ён заявіў, што скасаваньня візаў можна чакаць ужо ў 2010 годзе. Адпаведную заяву міністар турызму зрабіў і сёлета ў студзені на пленарным паседжаньні ў Кнэсэце.
Тым часам, аналізуючы сёньня візыт Місежнікава ў Менск больш чым паўгадавой даўніны, выданьне Наaretz, спасылаючыся на крыніцу ў МЗС Ізраілю, піша:
«Аднак падчас паездкі ў Беларусь, яшчэ некалькі месяцаў таму, міністар дзіўна паводзіў сябе».
Паведамляецца, што МЗС Ізраілю настойліва раіў міністру перанесьці тэрмін сваёй паездкі зь пятніцы на панядзелак, каб не зрываць дзелавыя сустрэчы з-за шабату — сьвятога для габрэяў дня суботы. Аднак міністар праігнараваў гэтую параду.
Місежнікаў прыляцеў у беларускую сталіцу ў пятніцу ў другой палове дня. За некалькі гадзін да пачатку шабату ён правёў дзьве дзелавыя сустрэчы. Адна зь іх, зь беларускім калегам, прайшла на роднай Місежнікаву мове (ён паходзіць з былога СССР). Гэтая сустрэча скончылася сумеснай вячэрай.
Такім чынам, рэшту пятніцы, суботу і нядзелю міністар правёў у Менску, займаючыся прыватнымі справамі і сустрэчамі, прычым «за кошт падаткаплатнікаў», падкрэсьлівае выданьне.
Прыводзячы выпадкі забаваў міністра ў іншых краінах, журналісты называюць такія паводзіны «ганебнымі».