З улікам таго, што ад 20-га сьнежня Міхайлаў знаходзіцца пад вартай, ён прабудзе за кратамі 1,5 месяцы.
Абвінаваўца папрасіў для Міхайлава 5 месяцаў зьняволеньня. Справу разглядаў суд Менскага раёну.
Івана Міхайлава вінавацілі ў тым, што ён ухіляецца ад службы ў войску.
Іван заяўляе, што ён - вернік і ня хоча парушаць запавет “Не забі”. Яму адмовілі ў службе ў рэзэрве.
“У гэтым і ёсьць увесь клопат дзяржавы пра шматдзетную сям’ю. У сям’і шасьцёра дзяцей-утрыманцаў. Іван дапамагаў матэрыяльна сям’і”, - заявіў Уладзімер Міхайлаў, бацька Івана.
Сузаснавальнік Партыі БХД Аляксей Шэйн заявіў, што такі прысуд Івану Міхайлаву – гэта “грубае парушэньня закону пра свабоду веравызнаньня”.
Падрабязнасьці пазьней на нашым сайце