З 23 студзеня вырасьлі цэны на бэнзін і дызэльнае паліва. Канцэрн «Белнафтахім» зацьвердзіў новыя адпускныя цэны на нафтапрадукты й розьнічныя цэны на нафтапрадукты, якія рэалізуюцца праз АЗС арганізацыямі, што ўваходзяць у склад канцэрну.
Розьнічныя цэны на аўтазапраўках павялічыліся ў сярэднім на 2 працэнты, паведамляецца на сайце «Белнафтахіму».
Падвышэньне цэнаў канцэрн тлумачыць сытуацыяй на сусьветным нафтавым рынку: «У параўнаньні зь верасьнем 2009 году, калі была мінулая карэкціроўка розьнічных цэнаў на нафтапрадукты, па выніках 20 дзён студзеня сярэднія біржавыя каціроўкі нафты вырасьлі на 15 працэнтаў».
Варта адзначыць, што ў сераду 20 студзеня пресавая сакратарка канцэрну Марыя Касьцючэнка заявіла агенцыі «Інтэрфакс-Захад», што «Белнафтахім» не плянуе падвышэньне розьнічных цэнаў на нафтапрадукты з 21 студзеня, калі яно чакалася паводле неафіцыйных зьвестак. «Калі падвышэньне коштаў і будзе, то гэта адбудзецца пазьней і паступова», — дадала тады яна.
- Бэнзін Нармаль-80 цяпер каштуе 1940 рублёў,
- бэнзін АІ-92 — 2520 рублёў,
- бэнзін АІ-95 — 2840 рублёў,
- дызэльнае паліва — 2270 рублёў,
- біядызэльнае паліва — 1950 рублёў за літар.