Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг кадравых зьменаў у кіраўніцтве Камітэту дзяржаўнай бясьпекі. Новыя прызначэньні адбыліся сярод кіраўнікоў чатырох абласных і Менскай гарадзкой управаў КДБ. Кіраўнік краіны таксама прызначыў новага кіраўніка галоўнай управы контравыведкі і ўрадавай сувязі КДБ. Новымі намесьнікамі старшыні таксама сталі Ігар Бахматаў і Леанід Дзядкоў.
Гэтую падзею камэнтуе палітоляг Уладзімер Мацкевіч:
«Мне мала што кажуць імёны прызначаных на пасады людзей, Але тое, што большая частка зробленых зараз кадравых перастановак, яны тычацца сілавікоў і ў прыватнасьці КДБ, гэта, напэўна, сьведчыць пра тое, што з аднаго боку ўлады рыхтуюцца да сёлетніх выбараў і будучых прэзыдэнцкіх, гэткім чынам узмацняюць сілавыя структуры і прыводзяць іх у адпаведнасьць з сытуацыяй. Бо, пэўна, сёньня ўлады лічаць не магчымым працаваць такімі брутальнымі сродкамі, як да сёньняшняга дня сілавікі імкнуліся працаваць з апазыцыйнымі настроямі. Я думаю, што яны хочуць неяк больш тонка і цывілізавана рабіць гэтую справу. Зь іншага боку, праблема ў тым, што ўлады па-ранейшаму не адмаўляюцца ад сілавога ціску на апазыцыйную грамадзкую дзейнасьць. У гэтым сэнсе ня думаю, што беларускай грамадзянскай супольнасьці і палітычнай апазыцыі стане чымсьці лягчэй».