У Івянцы Валожынскага раёну адбыўся сход мясцовага аддзелу Саюзу палякаў, які застаўся верны арганізацыі на чале з Анжалікай Борыс, якая ня мае рэгістрацыі і не прызнаецца ўладамі. На яго прыйшлі 154 жыхары Івянца — сябры Саюзу, а таксама прыехалі з Горадні і зь іншых гарадоў 130 актывістаў польскага руху.
Удзельнікі сходу выказалі падтрымку Тэрэсе Собаль, якая ўзначальвае мясцовую арганізацыю Саюзу палякаў і Дом польскі, заявілі, што прызнаюць яе па-ранейшаму сваім кіраўніком. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар незарэгістраванага Саюзу палякаў Ігар Банцар. Ён таксама сказаў, што пасьля заканчэньня сходу ў Доме польскім адключылі сьвятло.
Сутнасьць вострай сытуацыі вакол Саюзу палякаў у тым, што івянецкая арганізацыя дагэтуль не падпарадкоўваецца праўладнаму Саюзу, якім кіруе Станіслаў Сямашка, яна па-ранейшаму падтрымлівае апальную Анжаліку Борыс, арганізацыя якой дзейнічае ў напаўлегальных умовах. У Івянцы адначасова ўзначальвае і польскую арганізацыю і Дом польскі адзін чалавек — Тэрэса Собаль. На Дом польскі рэгулярна насылаюць праверкі: падатковая служба, фінансавая міліцыя, а днямі супраць спадарыні Собаль распачалі крымінальную справу. Некалькі гадоў таму кіраўніцтва Саюзу палякаў аказала ёй грашовую дапамогу па выніках году — шэсьцьсот тысяч рублёў. І вось цяпер узьнікае крымінальная справа пра злоўжываньне службовымі абавязкамі, Тэрэса Собаль у ёй — падазраваная. Ёй намякалі, што справы наладзяцца, калі яна далучыцца да праўладнага Саюзу палякаў, на што яна не згаджаецца.
Якая роля адведзеная Станіславу Сямашку — кіраўніку афіцыйнага саюзу палякаў Беларусі? Ён прыехаў з Горадні і прыйшоў на сход у Івянцы, але яго сустрэлі непрыхільна. Спадар Сямашка — бізнэсмэн, ён стаў кіраўніком Саюзу палякаў у мінулую восень. Напэўна, яму адразу назвалі болевыя кропкі — у тым ліку «незалежную суполку» ў Івянцы. Людзі з афіцыйнага Саюзу палякаў тады прызналіся, што спадар Сямашка павінен наведаць Івянец і разабрацца зь мясцовымі актывістамі, і вось цяпер ён там зьявіўся.
Трэба сказаць, што валожынская раённая газэта напярэдадні напісала, што Тэрэсу Собаль нібыта выключылі з Саюзу палякаў, адначасова ў Івянцы на вуліцах зьявіліся абвесткі, што трэба мясцовым палякам правесьці сход і абраць новага кіраўніка. Пытаньне да прэсавага сакратара Ігара Банцара з арганізацыі Анжалікі Борыс: ці можна гаварыць, як сьцьвярджаюць яго паплечнікі, што такі сход — жаданьне менавіта ўладаў? Ён адказвае, што абвесткі не былі падпісаныя, але іх павесілі не «тымураўцы», а тыя, каму патрэбна, каб івянецкія палякі падначальваліся Станіславу Сямашку.
Можна падсумаваць: не зважаючы, што тых польскіх актывістаў, якія ехалі ў Івянец, затрымлівалі на дарозе міліцыянты, сход прыхільнікам Борыс усё ж удалося правесьці. Але ці можна яго лічыць іхняй перамогай, ці можа гэта сьведчыць аб чымсьці большым? Можна меркаваць, што яны напэўна ж лічаць гэта сваёй перамогай, сатысфакцыяй. Але можна дапусьціць, што перамога гэтая лякальная. Рэч у тым, што галоўнай мэтай Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс ёсьць, наколькі вядома, — легалізацыя арганізацыі, магчымасьць дзейнічаць афіцыйна. Аднак пакуль звароты да ўладаў, у тым ліку да вышэйшай, ніякага выніку не далі.

Анджэй Пачобут тлумачыць супрацоўнкам Першага нацыянальнага каналу, чаму іх не пускаюць у Польскі дом.
Прадстаўніца афіцыйнага саюзу заклікае ўсіх пайсьці паслухаць Станіслава Сямашку, але акрамя яе з будынку ніхто не выходзіць.