На Управе БНФ адбылася прэзэнтацыя кнігі Ільлі Копыла «Нябышына. Вайна. Акупацыя вачыма падлетка». У пачатку вайны аўтару было 7 гадоў. Пакуль што кніга выдадзена маленькім накладам у 100 асобнікаў, але першыя чытачы і выдавец спадзяюцца на перавыданьне твору.
Паэт Яўген Гучок, аўтар рэцэнзіі на кнігу Ільлі Копыла, адзначае, што кнігі на гэтую тэму чакалі доўга. Ён ставіць яе ў адзін шэраг яе зь дзёньнікам Анны Франк і распавядае пра асобу аўтара:
«Асоба неардынарная, цяпер яму ўжо пайшоў 76-ы год, але па зьнешнім выглядзе і па сьветаадчуваньні ён значна маладзейшы. Высокаадукаваны чалавек. Сярод асноўных яго зацікаўленьняў — беларуская гісторыя, культура, літаратура. Ён — беларусацэнтрыст. Шмат хто з яго знаёмцаў, дый я, казалі яму, што варта рэалізоўвацца як журналісту, як літаратару. І не будзе перабольшваньнем сказаць, што і як працаўнік пяра Ільля Копыл адбыўся. А цяпер вось і кніга. Кніга — звышадметная».
Кніга яднае ўспаміны розных гадоў вайны, аб’яднаныя назіральнасьцю цікаўнага дзіцячага вока. Але на першае па значнасьці месца ў сваіх успамінах Ільля Копыл ставіць расповед пра «радзівонаўцаў»:
«Было такое фарміраваньне на баку немцаў. Сфармаванае з палонных чырвонаармейцаў. Гэта была брыгада, 2800 чалавек, унушальная сіла, вельмі добра ўзброеная. Здавалася б, што гэта — ворагі. Але яны былі самымі моцнымі абаронцамі насельніцтва. Не партызаны, а менавіта яны. Калі заходзілі ў нашу вёску, ці былі недзе ў суседніх вёсках — мы працавалі спакойна і спалі спакойна».
Да таго моманту, пакуль зьявілася «Нябышава.Вайна», Ільля Копыл напісаў не адзін рукапіс:
«Вось рукапіс «Вайна вачыма палетка», а вось яшчэ сшытак «Гісторыя Беларусі», а таксама «Ад бальшывізму да лукашызму». І вось гэтыя гросбухі я перадаў аднаму знакамітаму нашаму літаратару. А праз колькі месяцаў мы ўбачыліся на пахаваньні Ігара Герменчука. Ён падышоў і сказаў: «Вершы твае, Ільля, вельмі слабыя. А зьмест — добры»!
Рукапіс «Вайна вачыма падлетка датавана 2005-м годам. З таго моманту Ільля Копыл грукаўся ў розныя дзьверы з прапановай надрукаваць ягоныя ўспаміны: ці на старонках пэрыядычнага выданьня, ці нейкім іншым чынам. Урэшце рэшт ён знайшоў чалавека, які цалкам падзяліў захапленьне тэмай, мэтай і мэтазгоднасьцю стварэньня гэтай кнігі. Гэта быў выдавец «Нябышава. Вайна» Віктар Хурсік:
«Я хачу сказаць, што хлопчыкі, якія нарадзіліся ў 1934 годзе, якім у 41-м годзе было 7 гадоў, яны б маглі шмат чаго распавесьці пра вайну. Аднак такіх успамінаў не зьяўляецца, няма. Не прапануюць і я не чуў нідзе. А гэты ўчынак грамадзянскі, ён проста адкрыў яшчэ адзін абразок праўды пра Вялікую Айчынную вайну. І я, калі атрымаў гэты рукапіс, быў вельмі ўзрушаны. Таму што мая родная вёска тут пад Менскам, я шмат чуў расповедаў ад дарослых і чуў прыкладна тое самае. Але засьведчанага ў пісьмовых крыніцах — няма. Таму мяне проста прага праняла выдаць гэтую кнігу».
На думку выдаўца, будзе магчымасьць і патрэба перавыдаць гэтую кнігу яшчэ раз — і большым накладам, чым сёньняшні — 100 асобнікаў.