17 студзеня Украіна будзе абіраць новага, чацьвёртага па ліку прэзыдэнта. Сярод фаварытаў прэзыдэнцкай гонкі прэм’ер Юлія Цімашэнка і лідэр апазыцыйнай Партыі Рэгіёнаў Віктар Януковіч.
А ў чытачоў “Свабоды” зьявілася магчымасьць задаць пытаньне першаму прэзыдэнту Украіны Леаніду Краўчуку, які пагадзіўся даць інтэрвію нашаму радыё ў бліжэйшы чацьвер.
Леанід Краўчук быў адным зь трох лідэраў постсавецкіх дзяржаваў, якія падпісалі Белавескія пагадненьні 1991 году аб распадзе СССР. У 1994 годзе спадар Краўчук пайшоў на датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары, прайграў іх і перадаў уладу Л. Кучме. У 2004 годзе на выбарах прэзыдэнта Л. Краўчук падтрымліваў тагачаснага прэм’ера Віктара Януковіча, на гэтых выбарах ён зьяўляецца даверанай асобай цяперашняга кіраўніка ўраду Юліі Цімашэнкі.
Пытаньні Леаніду Краўчуку пакідайце ў камэнтарах да гэтага артыкула.
Пытаньні Леаніду Краўчуку пакідайце ў камэнтарах да гэтага артыкула.