Прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка даў інтэрвію Расейскай службе Радыё Свабода і заявіў, што, калі ўкраінскі народ не зразумее таго, што прапануе цяперашні прэзыдэнт, то Ўкраіне яшчэ давядзецца 15-20 гадоў знаходзіцца пад уладай крамлёўскага праекту зь Януковічам і Цімашэнкай.
Дзмітрый Воўчак: Да выбараў прэзыдэнта Украіны засталося некалькі дзён. Сацыёлягі сьцьвярджаюць, што абраць кіраўніка дзяржавы 17 студзеня не атрымаецца, будзе патрэбны другі тур. Чакаць засталося нядоўга, так што ня будзем гадаць аб тым, хто пераможа, цікавей сёньня пагаварыць пра цікавую эпоху ў гісторыі Украіны, пра тое, як зьмянілася краіна за пяць гадоў, якія прайшлі пасьля "аранжавай рэвалюцыі". Учора Віктар Юшчанка даў інтэрвію нашай радыёстанцыі. Вось, што ён, у прыватнасьці, сказаў:
Віктар Юшчанка: Як прэзыдэнт я ніколі не схілю галаву і не скажу, што дапусьціў нейкі правал за пяць гадоў знаходжаньня на сваёй пасадзе. Я прынёс нашаму народу тое, што яму было неабходна. Калі ён зможа гэта зразумець – у гэтым будзе яго выратаваньне. Калі няма, то яму правесьці яшчэ 15-20 гадоў зь Януковічам і Цімашэнкай пад уладай крамлёўскага праекту, як у часы Кучмы. Такі будзе кошт.
Дзмітрый Воўчак: Я вітаю гасьцей праграмы "Вынікі тыдня" публіцыстаў Анатоля Стрэлянага і Міхайліну Скорык. Анатоль Іванавіч, добры вечар. Вы чулі, як ацаніў сваю ролю прэзыдэнт: "Я прынёс свайму народу тое, што яму было неабходна". Што ён мае на ўвазе, вам зразумелыя яго словы?
Анатоль Стрэляны: Так, вядома. Свабадней стала дыхаць – гэта прызнаюць усе, і праціўнікі Юшчанкі. Прычым цікава, што калі ім гавораць аб тым, што свабадней стала дыхаць ва ўсіх сэнсах, у палітычным перш за ўсё, свабоды слова значна больш стала, гэта іх раздражняе, таму што для іх гэта ўжо нават незаўважна, для іх саміх гэта само сабой зразумела. І яны адказваюць так: ну што пра гэта казаць, трэба гаварыць аб справе, аб разнастайных эканамічных, адміністрацыйных і іншых недаглядах. І вось гэта стаўленьне праціўнікаў "аранжавых" да галоўнага заваяваньня "аранжавых" вельмі цікава характарызуе становішча ва Ўкраіне і паказвае, як людзі хутка прывыкаюць да добрага. Значна павялічылася дыстанцыя паміж Расеяй і Ўкраінай, паміж палітычнымі рэжымамі, палітычным і грамадзкім побытам. Кожны дзень Украіна рабіла крок, вельмі маленькі ці крыху большы, як у выпадку, калі Юшчанка рашуча асудзіў напад Расеі на Грузію, кожны дзень Украіна рабіла крок ад недэмакратычнай Расеі як ад ачагу інфэкцыі. І гэта надзвычай важна. І другая асаблівасьць гэтых дзьвюх краін, двух народаў у тым, што вялікая блізкасьць з Расеяй пагражае русыфікацыяй Украіны. І таму павялічэньне дыстанцыі паміж Расеяй і Ўкраінай аб'ектыўна і нават суб'ектыўна паменшыла небясьпека русыфікацыі, паменшыла пагрозу ўкраінству і ўкраінскай мове.
Дзмітрый Воўчак: Міхайліна Міхайлаўна, добры вечар. Як вам бачыцца эпоха Юшчанка, якія яе плюсы і мінусы?
Міхайліна Скорык: Вядома, я пагаджуся з Анатолем Іванавічам, зразумела, аб чым казаў прэзыдэнт, чаму ён так ацэньвае сваю вялікую заслугу перад украінскім народам. Але з другога боку, народ, украінцы адзначаюць больш, што яму не ўдалося зрабіць. У першую чаргу, не ўдалося правесьці структурных эканамічных рэформаў, якія ад яго чакалі. Таму што калі мы прыгадаем Майдан 2004 году – туды выйшаў малы і сярэдні бізнэс, і прафінансаваны Майдан быў у значнай ступені бізнэсоўцамі. І гэтыя бізнэсоўцы вельмі незадаволеныя Юшчанкам і наўрад ці пагодзяцца падтрымаць яго яшчэ раз. Ён шмат зрабіў для зацьвярджэньня ўкраінства ва Ўкраіне, што вельмі важна, але вельмі мала зрабіў для паляпшэньня сацыяльнай жыцьця. Гэта тое, з-за чаго, хутчэй за ўсё, ён ня зможа набраць належнай колькасьці галасоў, каб выйсьці ў другі тур выбараў.
Цалкам перадачу чытайце на сайце Расейскай службы нашага Радыё.
Віктар Юшчанка: Як прэзыдэнт я ніколі не схілю галаву і не скажу, што дапусьціў нейкі правал за пяць гадоў знаходжаньня на сваёй пасадзе. Я прынёс нашаму народу тое, што яму было неабходна. Калі ён зможа гэта зразумець – у гэтым будзе яго выратаваньне. Калі няма, то яму правесьці яшчэ 15-20 гадоў зь Януковічам і Цімашэнкай пад уладай крамлёўскага праекту, як у часы Кучмы. Такі будзе кошт.
Дзмітрый Воўчак: Я вітаю гасьцей праграмы "Вынікі тыдня" публіцыстаў Анатоля Стрэлянага і Міхайліну Скорык. Анатоль Іванавіч, добры вечар. Вы чулі, як ацаніў сваю ролю прэзыдэнт: "Я прынёс свайму народу тое, што яму было неабходна". Што ён мае на ўвазе, вам зразумелыя яго словы?
Кожны дзень Украіна рабіла крок, вельмі маленькі ці крыху большы, як у выпадку, калі Юшчанка рашуча асудзіў напад Расеі на Грузію, кожны дзень Украіна рабіла крок ад недэмакратычнай Расеі як ад ачагу інфэкцыі. І гэта надзвычай важна. І другая асаблівасьць гэтых дзьвюх краін, двух народаў у тым, што вялікая блізкасьць з Расеяй пагражае русыфікацыяй Украіны.