Ад наступстваў моцных завеяў у Беларусі найбольш церпяць насельнікі аддаленых вёсак. У кожным рэгіёне дзесяткі, а то і сотні невялікіх паселішчаў застаюцца ў змушанай ізаляцыі. Сюды не даяжджаюць рэйсавыя аўтобусы, аўталаўкі, пошта і «хуткая дапамога». Часта не ўпраўляюцца аднаўляць электрычнасьць тэхнічныя службы.
У гэтым людзі вінавацяць ня толькі надвор’е, але і мясцовую ўладу. Меркаваньні жыхароў занесеных сьнегам вёсачак запісалі сёньня рэгіянальныя карэспандэнты «Свабоды».
Сёньня ўранку жыхары 136 паселішчаў Гомельшчыны прачнуліся ў цемры. З-за абледзяненьня і моцнага ветру парваліся правады электраліній. Паводле зьвестак прадпрыемства «Гомельэнэрга», выйшлі са строю паўтысячы электрападстанцый на тэрыторыі Ельскага, Лельчыцкага, Мазырскага, Нараўлянскага, Жыткавіцкага раёнаў.
80-гадовая пэнсіянэрка Тацяна зь вёскі Мілашавічы Лельчыцкага раёну расказвае:
«Электрасьвятла няма — нешта зрабілася. Не было ўначы й зараз няма. Сьвятло часта прападае: то сьнегу наваліць, то апору паваліць — вось так».
Адключэньне электрычнасьці здараецца перадусім на старых зношаных лініях. Іх ломіць у вецер і галалёд. Пра гэта заявіў «Свабодзе» спэцыяліст прадпрыемства «Лельчыцкія электрасеткі».
«Моцна, вельмі моцна пацярпелі. У нас тут вялікія праблемы: шмат ліній, правадоў пашкоджана. Нават дзе-кольвечы апоры электраліній паламала. Прыкладна 40 населеных пунктаў засталіся безь сьвятла, можа, нават і болей. Усе людзі на выезьдзе. Аб’язджаем, запісваем. Дзе магчыма, рамантуем».
У суседнім Жыткавіцкім раёне надвор’е таксама нарабіла шкоды. Раней аддаленыя вёскі заносіла сьнегам. Цяпер адключаецца электрасьвятло, а дарогі пакрываюцца суцэльным лёдам.
Расказвае жыхар вёскі Вільча Жыткавіцкага раёну спадар Аляксандар:
«Увечары зьнікла сьвятло, прыкладна паўтары гадзіны не было. Зрабілі. Сьвятло ёсьць, але дарогі ледзяныя. Зараз вось ідзе дождж — і адразу на дарогах ледзяное покрыва».
На Магілёўшчыне сьнегаўборачная тэхніка працуе галоўным чынам на цэнтральных дарожных магістралях. Да вёсак у глыбінцы яна не даходзіць.
За два дзясяткі кілямэтраў ад райцэнтру Бялынічы знаходзіцца вёска Сямікаўка. Тут жыве васямнаццаць чалавек — усе пэнсіянэры. Амаль тыдзень яны ў сьнежным палоне:
«Ніхто ня чысьціў і ня чысьце»
«Ніхто ня чысьціў і ня чысьце. Пэнсіянэры бяруць палкі й з палкамі плывуць. Вось калі чалавек, ня дай Бог, памрэ, я ня ведаю, як яго зь вёскі вывезьці. Адно шчасьце, што тэлефон ёсьць. Каму мы патрэбныя? Мы патрэбныя былі, калі працавалі», — наракае жыхарка Сямікаўкі.
Жыхары завеянай вёскі штомесяц плацяць дзяржаве па дзьве тысячы рублёў за вываз сьмецьця. Грошы гэтыя невялікія, кажуць вяскоўцы, аднак і сьмецьце не вывозіцца:
«Колькі разоў зьвярталіся, тэлефанавалі, што ў нас сьмецьця няма. На гэта нуль увагі. Дык няхай бы яны за гэтыя грошы, што бяруць за сьмецьце, пачысьцілі нам дарогу».
У саўгасе «Падзевічы», на тэрыторыі якога знаходзіцца Сямікаўка, заявілі, што дарогу да вёскі абавязана чысьціць дарожная ўправа № 170:
«Учора цэлы дзень мяла завея, таму гэтая вёска фактычна не расчысьцілася. Сёньня тэхніка ўся працуе. У нас, на тэрыторыі гаспадаркі, 28 населеных пунктаў. Гэтая вёска знаходзіцца крыху ўбаку, аднак сёньня вёску расчысьцяць», — паведаміў прадстаўнік адміністрацыі саўгасу.
У самой дарожнай управе прызнаюць, што справіцца апэратыўна са сьнегам у раёне той тэхнікай, якая ёсьць, ня могуць, бо яе замала.
«Тэхніка й людзі ў нас працуюць па дванаццаць гадзінаў. Мы стараемся, каб хаця б праехалі аўтобусы і аўталаўкі. Цяпер вялікія сумёты на дарогах. Таму, можа, і не прачышчаная дарога да нейкай вёскі».
На Гарадзеншчыне сёньня не ўва ўсе вёскі дайшлі рэйсавыя аўтобусы.
Жыхары вёсак Рачуны, Заазеркавічы, Валэйкавічы і раней не маглі дабрацца да раённага цэнтру. Дарогі былі занесеныя, аўтобусы не хадзілі.
Я датэлефанаваўся сёньня ў вёску Рачуны і запытаўся: ці расчысьцілі ў іх дарогу да райцэнтру?
Спадарыня: «Ну, яшчэ дарога замецена, гэта ад нашае вёскі да Завозіцаў. Можа, зараз і пачнуць чысьціць, бо так кожны год. Але ўжо вялікія машыны езьдзяць, то, можа, дарогу і разьбілі».
У Шчучынскім раёне маршрутныя аўтобусы сёньня раніцай не даехалі па чатырох маршрутах. Вось што мне апавяла дыспэтчарка аўтастанцыі.
Спадарыня: «Сёньня пяць маршрутаў не даехалі да астатняга прыпынку. Аўтобус на Яселевічы не даехаў да Ваўчкоў якіх пяць кілямэтраў. На Забор’е — даехаў толькі да станцыі Ражанка. На Жалудок і Кемяны — даехаў толькі да Баяр, да Жалудка дарога была замецена. А на Бершты аўтобус даехаў толькі да Новага Двара».
Чыноўнікі запэўніваюць, што ў Берштах і ў Жалудку дарогу чысьцяць з самае раніцы. А вось у вёсцы Яруцічы Зэльвенскага раёну, дзе жывуць адны пэнсіянэры, спадарыня паскардзілася, што аўтобус да іх наагул ня ходзіць.
Спадарыня: «Аўтобус да нас ня ходзіць, толькі аўталаўка ў аўторак і пятніцу прывозіць хлеб».
Карэспандэнт: «А чаму аўтобус да вас ня ходзіць?»
Спадарыня: «Ня ходзіць, бо няма чаго. У Славацічы прыходзіць, бо там забірае дзяцей і вязе ў школу ў Караліно. А ў нас, ой, 15 чалавек толькі засталося, і зь іх 3 мужчыны».
Карэспандэнт: «А калі хуткая дапамога каму спатрэбіцца?»
Спадарыня: «Ой, так яно ўсё і ёсьць. Як што здарыцца, то звонім на ФАП...»
ГОМЕЛЬШЧЫНА
Палесьсе застаецца безь сьвятла

«Аб’яжджаем, запісваем. Дзе магчыма, рамантуем»
«Моцна, вельмі моцна пацярпелі. У нас тут вялікія праблемы: шмат ліній, правадоў пашкоджана. Нават дзе-кольвечы апоры электраліній паламала. Прыкладна 40 населеных пунктаў засталіся безь сьвятла, можа, нават і болей. Усе людзі на выезьдзе. Аб’язджаем, запісваем. Дзе магчыма, рамантуем».
У суседнім Жыткавіцкім раёне надвор’е таксама нарабіла шкоды. Раней аддаленыя вёскі заносіла сьнегам. Цяпер адключаецца электрасьвятло, а дарогі пакрываюцца суцэльным лёдам.
Расказвае жыхар вёскі Вільча Жыткавіцкага раёну спадар Аляксандар:
«Увечары зьнікла сьвятло, прыкладна паўтары гадзіны не было. Зрабілі. Сьвятло ёсьць, але дарогі ледзяныя. Зараз вось ідзе дождж — і адразу на дарогах ледзяное покрыва».
МАГІЛЁЎШЧЫНА
Да глыбінкі тэхніка не даходзіць
На Магілёўшчыне сьнегаўборачная тэхніка працуе галоўным чынам на цэнтральных дарожных магістралях. Да вёсак у глыбінцы яна не даходзіць.
За два дзясяткі кілямэтраў ад райцэнтру Бялынічы знаходзіцца вёска Сямікаўка. Тут жыве васямнаццаць чалавек — усе пэнсіянэры. Амаль тыдзень яны ў сьнежным палоне:
«Ніхто ня чысьціў і ня чысьце»
«Ніхто ня чысьціў і ня чысьце. Пэнсіянэры бяруць палкі й з палкамі плывуць. Вось калі чалавек, ня дай Бог, памрэ, я ня ведаю, як яго зь вёскі вывезьці. Адно шчасьце, што тэлефон ёсьць. Каму мы патрэбныя? Мы патрэбныя былі, калі працавалі», — наракае жыхарка Сямікаўкі.
Жыхары завеянай вёскі штомесяц плацяць дзяржаве па дзьве тысячы рублёў за вываз сьмецьця. Грошы гэтыя невялікія, кажуць вяскоўцы, аднак і сьмецьце не вывозіцца:
«Колькі разоў зьвярталіся, тэлефанавалі, што ў нас сьмецьця няма. На гэта нуль увагі. Дык няхай бы яны за гэтыя грошы, што бяруць за сьмецьце, пачысьцілі нам дарогу».
У саўгасе «Падзевічы», на тэрыторыі якога знаходзіцца Сямікаўка, заявілі, што дарогу да вёскі абавязана чысьціць дарожная ўправа № 170:
«Учора цэлы дзень мяла завея, таму гэтая вёска фактычна не расчысьцілася. Сёньня тэхніка ўся працуе. У нас, на тэрыторыі гаспадаркі, 28 населеных пунктаў. Гэтая вёска знаходзіцца крыху ўбаку, аднак сёньня вёску расчысьцяць», — паведаміў прадстаўнік адміністрацыі саўгасу.
Тэхнікі не хапае, каб чысьціць дарогу нават для аўталавак
У самой дарожнай управе прызнаюць, што справіцца апэратыўна са сьнегам у раёне той тэхнікай, якая ёсьць, ня могуць, бо яе замала.
«Тэхніка й людзі ў нас працуюць па дванаццаць гадзінаў. Мы стараемся, каб хаця б праехалі аўтобусы і аўталаўкі. Цяпер вялікія сумёты на дарогах. Таму, можа, і не прачышчаная дарога да нейкай вёскі».
Няпростая сытуацыя з прыбіраньнем сьнегу і ў абласным цэнтры. Галоўныя магістралі больш-менш дагледжаныя, але да пэрыфэрыйных чарга пакуль не дайшла. Не дайшла чарга й да гарадзкіх двароў. Прыватныя машыны выяжджаюць вузкімі каляінамі, а людзі ходзяць пратаптанымі сьцежкамі. | |
ГАРАДЗЕНШЧЫНА
Аўтобусы не даяжджаюць па вызначаных маршрутах
На Гарадзеншчыне сёньня не ўва ўсе вёскі дайшлі рэйсавыя аўтобусы.
Жыхары вёсак Рачуны, Заазеркавічы, Валэйкавічы і раней не маглі дабрацца да раённага цэнтру. Дарогі былі занесеныя, аўтобусы не хадзілі.
Я датэлефанаваўся сёньня ў вёску Рачуны і запытаўся: ці расчысьцілі ў іх дарогу да райцэнтру?
Спадарыня: «Ну, яшчэ дарога замецена, гэта ад нашае вёскі да Завозіцаў. Можа, зараз і пачнуць чысьціць, бо так кожны год. Але ўжо вялікія машыны езьдзяць, то, можа, дарогу і разьбілі».
У Шчучынскім раёне маршрутныя аўтобусы сёньня раніцай не даехалі па чатырох маршрутах. Вось што мне апавяла дыспэтчарка аўтастанцыі.
Перамеценыя дарогі да Ваўчкоў, Жалудка, Кемянаў і іншых