Камунальныя службы не пасьпяваюць прыбіраць сьнег з гарадзкіх вуліц. Цэнтральныя магістралі больш-менш дагледжаныя, але да пэрыфэрыйных чарга пакуль не дайшла. Сьнег пачалі прыбіраць ад пятай гадзіны раніцы, задзейнічана больш за 60 адзінак тэхнікі.
Найбольш ад сьнегу на Магілёўшчыне пацярпеў Краснапольскі раён. За ноч тут выпала 15 мілімэтраў ападкаў. Вышыня сьнежнага покрыва — 12 сантымэтраў. На ўсходзе рэгіёну сыноптыкі прагназуюць моцны сьнег з завеямі. Ён будзе ісьці цэлы дзень.