Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НАДВОР’Е...
...ня надта: пахмурна, сьнег, мароз. Тэмпэратура: ад –5 да –10.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
Эўрапарлямэнт у Брусэлі заслухае прэзэтацыі-выступы новых кандыдатаў у эўракамісары.
Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан пачынае свой візыт у Аўстралію.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1859 г. – нарадзіўся ангельскі палітык Джон Керзон. (пам. у 1925 г.)
1862 г. – на Гарадзеншчыне выйшаў першы нумар газэты на беларускай мове “Мужыцкая праўда”, якую рэдагаваў Кастусь Каліноўскі з паплечнікамі.
1922 г. – прыняты дэкрэт СНК БССР ад аддзяленьні царквы ад дзяржавы. Царкоўная маёмасьць абвешчана народным здабыткам.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
У галерэі “Прырода і творчасьць” Рэспубліканскага экалягічнага цэнтру дзяцей і юнацтва адкрываецца выстава-конкурс “Лёд. Кветкі. Фантазія”.
У Купалаўскім тэатры даюць “Чорную панну Нясьвіжа”.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: “Вячорка ляжыць на ложку Жалезьнічэнкі”
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
“Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе”.
Выдавец “Мужыцкай Праўды” Кастусь Каліноўскі, “Лісты з-пад шыбеніцы”