Менскія валянтэры, якія доўгі час даглядалі беспрытульных жывёл у дзяржаўнай установе «Фаўна горада» на вул. Гурскага ў Менску, стварылі ўласны прытулак для бадзяжных жывёл «Супэркот».
Тут у котак і сабак значна болей шанцаў застацца жыць — у адрозьненьне ад «Фаўны горада». Там жывёл утрымлівалі толькі 5 дзён. Далей — забівалі. У прытулку «Супэркот» жывёл маюць даглядаць, пакуль для кожнай ня знойдзецца гаспадар.
Памяшканьне, якое валянтэры арандуюць на тэрыторыі заводу «Матавела» — невялікае. Нягледзячы на назву «Суперкот», знаходзяць тут прытулак і сабакі, для іх ёсьць некалькі вальераў.
Клеткі, дзе жаласьліва мяўчаць коткі, зроблены ўласнымі рукамі валянтэраў. Дагляд за памяшканьнем, кармленьне і мыцьцё жывёл — штодзённы, але не адзіны клопат добраахвотнікаў.
На думку валянтэркі Тацьцяны, праблема беспрытульных жывёл павінна рэгулявацца ўладай. Але пакуль заканадаўства ў гэтай галіне супярэчлівае:
«Паводле аднаго закону, дзе котка разглядаецца як чыясьці ўласнасьць, — паводле яго яе павінны шукаць паўгода. А паводле іншага закону котак разглядаюць як біялягічнае сьмецьце. Адпаведна, на пошук гаспадара ёсьць пяць дзён, а потым — забойства».
Цяпер частка жывёл з «Фаўны горада» паводле дамовы накіроўваецца ў прытулак «Супэркот», дзе іх даглядаюць і шукаюць гаспадара. Але праблема пакуль далёкая ад вырашэньня, лічыць валянтэрка Тацьцяна:
«Часта, вельмі часта нясуць у прытулак, бо лічаць, што там жывёлам будзе лепей. Што там за імі будзе лепшы догляд, там будуць лепшыя ўмовы, што там яны знойдуць лепшага гаспадара. Кацянят асабліва, проста як канвэер, прывозяць. Недзе вось яны чулі, што існуе такая „Фаўна горада“, і лічаць, што туды жывёлу можна здаць. А тое, што там жывёла хутчэй за ўсё захварэе, а калі яна захварэла, то яе, хутчэй за ўсё, адправяць на эўтаназію — гэта шмат каго не хвалюе».
Шмат хто не ўсьведамляе ні асабістай адказнасьці за жывёлу, якую ўзялі ў хату, ні сапраўднага значэньня слоў «прытулак», «усыпіць». Людзі сапраўды думаюць, што жывёла «засьне» салодкім сном. А насамрэч — гэта забойства, і забойства для жывёлы балючае. Паводле назіраньняў Тацьцяны, людзі, якія прыносяць туды сваіх хатніх дагэтуль жывёлін, падзяляюцца на дзьве катэгорыі: сьвядомых і абыякавых.
«Некаторым калі паказваеш — вось клеткі, дзе яны будуць жыць, вось так яны будуць хварэць, тут вось кабінэт эўтаназіі — там яны будуць паміраць, — некаторыя ўсьведамляюць, што прытулак — гэта ня рай, і забіраюць адтуль жывёл. Але гэта — сьвядомыя людзі. А ёсьць іншыя, якія проста прыяжджаюць і ледзь не з машыны за шкірку выкідаюць свайго ката — надакучыла. Гэта ўражвае моцна, калі як нежывую істоту ўспрымаюць. Бралі відавочна як ляльку: год-два — кацянё падрасло і надакучыла».
Стаўленьне да беспрытульных жывёл — лякмусавая паперка ўзроўню разьвіцьця грамадзтва, лічыць мая суразмоўца:
«Спрацоўвае пакуль вясковае нейкае мысьленьне, стаўленьне да жывёлаў часта проста спажывецкае. У гараджан лепшае стаўленьне да жывёлаў. Яны ставяцца інакш: для іх каты — гэта не паляўнічы інструмэнт супраць мышэй, а проста жывёлы-кампаньёны».
Раней валянтэры арганізоўвалі адмысловыя акцыі праз розныя СМІ з просьбамі прытуліць жывёлін хаця б на некалькі дзён, каб павялічыць іх шанцы выжыць. Зь вясны 2009 году гэткім чынам выратавалі і расьсялілі па людзях больш за тысячу беспрытульных катоў і сабак.
Чэргаў ахвотных узяць да сябе беспрытульную жывёліну — няма. Пакуль я гутарыла з валянтэрамі, ніводзін чалавек па ката ці сабаку не прыйшоў. Адна зь дзяўчат, Кацярына Кузьняцова, спадзяецца, што зь цягам часу валянтэраў стане больш і іх праца стане больш удзячнай. Інфармацыю пра жывёл, якія чакаюць свайго гаспадара, можна знайсьці ў інтэрнэце.
Просяць валянтэры і падтрымкі СМІ — у тым ліку ў ліквідацыі непісьменнасьці аматараў хатніх жывёлін:
«Ёсьць вельмі памылковы стэрэатып адмоўнага стаўленьня да стэрылізацыі. Шмат ад каго даводзіцца чуць — што я не дазволю зьдзек з майго ката, што гэта гвалт над прыродай і ўсё такое. Гэта вельмі памылковае стаўленьне. Калі котка ня ёсьць нейкай рэдкай пароды і ня ёсьць каштоўным племянным матэрыялам, іх трэба стэрылізаваць, каб прадухіліць дэмаграфічную катастрофу ў сьвеце жывёл на вуліцах гораду».