Літва вінаваціць беларускі бок у замаруджваньні ратыфікацыі пагадненьня аб спрошчаным памежным рэжыме ў 50-кілямэтровай зоне. Меркавалася, што канчатковы дакумэнт будзе падпісаны падчас верасьнёўскага візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Вільню, аднак у апошні момант Менск спаслаўся на тое, што не гатовы з “тэхнічных прычынаў”. Ад таго часу нічога ня зрушылася: Літва чакае, Беларусь вытрымлівае паўзу. У чым сутнасьць супярэчнасьцяў?
Перамовы наконт пагадненьня вядуцца зь мінулага году. Меркавалася, што ўжо ад сярэдзіны 2010-га жыхары памежных рэгіёнаў, якія трапляюць у 50-кілямэтровую зону, змогуць перасякаць мяжу паводле адмысловых дазволаў. Прагназавалася, што дазволы будуць выдавацца тэрмінам на 5 гадоў і каштаваць у эквіваленце 20 эўра. Аднак, як кажа намесьнік дырэктара дэпартамэнту палітыкі ўсходняга суседзтва МЗС Літвы Марыюс Гудзінас, тыя намеры і цяпер падаюцца выключна ў будучым часе:
“Я магу адказваць толькі за літоўскі бок. З нашага боку мы зрабілі ўсё: давялі перамовы да пераможнага канца, уключылі туды ўсё, што пажадала Беларусь; усё, што, як мы думалі, важна мець у пагадненьні. Узгаднілі дакумэнт унутры сваёй дзяржавы. Паколькі мы зьяўляемся сябрамі эўрапейскай супольнасьці і некаторыя кампэтэнцыі, уступаючы ў Эўразьвяз, перадалі Брусэлю, то ўзгаднілі пагадненьне з Эўракамісіяй. У нас ёсьць ліст ад Эўракамісіі, у якім гаворыцца, што яны гатовыя ўсё падпісаць. Ёсьць нота, якую мы ўручылі вашай краіне, у якой таксама гаворыцца: Літва гатовая падпісаць пагадненьне. І вось мы сядзім і чакаем як партнэры, калі Менск будзе гатовы падпісаць пагадненьне, што мы ўрэшце будзем толькі вітаць”.
16 верасьня ў Вільні прэм’ер-міністры дзьвюх краінаў запэўнілі: пытаньне спрошчанага перамяшчэньня будзе вырашана “бліжэйшым часам”. Неўзабаве старшыня дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Ігар Рачкоўскі пацьвердзіў: міжурадавае пагадненьне будзе падпісанае да канца году. Аднак пасьля гэтага міністар спорту і турызму Алег Качан нечакана выказаў намер дабівацца пашырэньня статусу памежнай зоны, бо асобныя стратэгічныя мясьціны Беларусі не трапляюць у гэтыя “сьціплыя рамкі”. Ці азначае гэта, што ранейшыя высілкі на легалізацыю 50-кілямэтровай зоны змарнаваныя? Гаворыць Марыюс Гудзінас:
“Мы павінны працаваць у рамках тых законаў, якія існуюць. Можна намагацца зьмяняць заканадаўства, рабіць яго яшчэ лепшым, бо для дасканаласьці няма межаў. Але сёньня існуе рэглямэнт Эўразьвязу, у якім гаворыцца: памежныя рэгіёны, якія трапляюць у зону 30 кілямэтраў, могуць мець паслабленьні. Тыя рэгіёны, якія трапляюць у 30-кілямэтровую зону, але агулам выходзяць за яе рамкі ня больш чым на 50 кілямэтраў, таксама могуць быць уключаныя. І мы працавалі з гэтай папраўкай. Я скажу так: больш лібэральна на гэта глядзець было немагчыма. Мы ўзялі, у прынцыпе, максымум: усё, што ўваходзіць у зону 50 кілямэтраў, павінна трапіць у пагадненьне”.
На мінулым тыдні дэпутат Эўрапарлямэнту ад Літвы Юстас Палецкіс скрытыкаваў беларускія ўлады, якія, на яго перакананьне, усяляк замаруджваюць працэс.
Адзін з пасьлядоўных прыхільнікаў эўрапейскай інтэграцыі Беларусі — палітык, кіраўнік руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч. Ён лічыць, што беларускім уладам памежная палёгка ня надта выгадная як з эканамічнага, так і з ідэалягічнага гледзішча. На яго думку, менавіта беларусы скарыстаюць магчымасьць выяжджаць у Вільню і пакідаць там грошы, тым часам як літоўцаў Ашмяны цікавяць у меншай ступені:
“Улады сапраўды ня вельмі хочуць, каб беларусы бачылі, што адбываецца ў краінах — новых сябрах Эўразьвязу, такіх, як Літва, Польшча. Усё ж параўнаньне не на нашу карысьць. Думаю, што таксама прычына можа быць ідэалягічная, хоць першаснасьць абароны свайго рынку таксама не выключаю. Але ўсё роўна немагчыма ўратаваць сваю прамысловасьць і сельскую гаспадарку тым, што будзем закрываць межы. Ня ўдасца. Трэба мадэрнізаваць прамысловасьць, і тады яна зможа ўдзельнічаць у канкурэнцыі. Сапраўды, харчовыя тавары ў Літве, і асабліва ў Польшчы, значна таньнейшыя, чым у нас. Вось і адказ на пытаньне эфэктыўнасьці эканомік”.
Прадстаўнікі зацікаўленых беларускіх дзяржаўных ведамстваў адмоўчваюцца. У сваю чаргу Марыюс Гудзінас расказаў, што ведамства атрымала афіцыйнае тлумачэньне зь Менску: маўляў, у Беларусі не завершаныя ўнутрыдзяржаўныя працэдуры ўзгадненьня дакумэнта, таму пагадненьне пакуль ня можа быць падпісанае.
Тэарэтычна спрошчаны рэжым на беларуска-літоўскім памежжы маглі б скарыстаць блізу 1,5 млн. чалавек — каля 800 тысяч жыхароў Літвы і больш за 600 тысяч — Беларусі.