Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ВОБЛАЧНА...
...марозна, сьнежна і ветрана, часам і сонечна. Тэмпэратура: –13... –8.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
У архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі гарыць агонь, які быў запалены ад непагаснай лямпады ў базыліцы Нараджэньня Госпада ў Бэтлееме.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
У Стакгольме сэрбскі прэзыдэнт Борыс Тадзіч перадае швэдзкаму прэзыдэнцтву Рады Эўропы просьбу Сэрбіі аб уступленьні ў Эўразьвяз.
У Маскве праходзіць слуханьне ў справе чачэнскага кіраўніка Рамзана Кадырава супраць "Новай газеты" адносна публікацый, якія зьвязваюць ягоную асобу з палітычнымі забойствамі.
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў з рабочым візытам у Ашгабадзе.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1922 нарадзілася беларуская пісьменьніца Алена Васілевіч.
У 1925 Віленшчына была перайменаваная ў Віленскае ваяводзтва.
У 1989 быў зрынуты рэжым Нікалае Чаўшэску ў Румыніі.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды:"Беларусь просіць у Расеі 100 мільярдаў".
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
"Я не прызнаю гэтага суду. Я прызнаю толькі рабочую клясу і Вялікі нацыянальны сход," — словы, паўтораныя Нікалае Чаўшэску 25 сьнежня 1989 году перад вайсковым трыбуналам, які прысудзіў яго і ягоную жонку Елену да расстрэлу.