Аляксандар Лукашэнка сёньня праводзіць нараду ў пытаньнях сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі ў 2010 годзе.
“І ўраду, і мясцовым органам улады не ўдаецца пераадолець нэгатыўных тэндэнцыяў у сацыяльна-эканамічным разьвіцьці, якія назьбіраліся з канца 2008 году”, – гэтак Аляксандар Лукашэнка падвёў вынікі ў эканоміцы за 11 месяцаў бягучага году.
А.Лукашэнка прызнаў спад вытворчасьці ў асноўных галінах эканомікі, праблемы на спажывецкім рынку, пагаршэньне фінансавага стану прадпрыемстваў і арганізацыяў, рост адмоўнага сальда замежнага гандлю і запасаў непрададзенай прадукцыі ў сховішчах.