Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
НА ДВАРЫ...
Месцамі сьнег і мяцеліца, удзень ад трох да адзінаццаці марозу.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
У Палацы Рэспублікі канцэрт Ніно Катамадзе, якая некалькі разоў абіралася найлепшай сьпявачкай году ў Грузіі.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
Прэзыдэнт Кітаю Ху Дзінь Тао будзе прысутнічаць у Ашхабадзе на ўрачыстым адкрыцьці газаправоду з Туркмэністану ў Кітай.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1586 – упершыню ў Беларусі і ва Ўсходняй Эўропе было зроблена паталягаанатамічнае ўскрыцьцё цела нябожчыка. Спрабуючы вызначыць прычыну сьмерці караля Стэфана Баторыя, лекары доўга не маглі прыйсьці да згоды. Таму і было вырашана зрабіць паталягаанатамічнае дасьледаваньне, якое ажыцьцявілі ў каралеўскім замку ў Горадні.
1963 – замест рабочага пасёлку Полацкі зьявіўся горад Наваполацак.
1989 – ва ўзросьце 68 гадоў памёр акадэмік, адзін з самых вядомых савецкіх дысыдэнтаў Андрэй Сахараў.
1999 – у Беларусі ўведзенае свабоднае курсаўтварэньне на легальным рынку валюты.
2005 – пасол Швэцыі Стэфан Эрыксан адведаў Міколу Статкевіча на «хіміі» ў Баранавічах.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Дзень памяці Андрэя Сахарава.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: У Маскве дзесяткі затрыманых на «Маршы нязгодных»
Цытата на памяць:
“Я лічу сьмяротнае пакараньне жорсткім і амаральным інстытутам, які падрывае маральныя і прававыя асновы грамадзтва”. З выступу Андрэя Сахарава на сымпозіюме па праблеме сьмяротнага пакараньня (1977г., Нью Ёрк)