Ужо выходныя, 12-13 сьнежня

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НА ДВАРЫ...


Чакаецца пахаладаньне і сьнег

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У суботу на Малой сцэне Купалаўскага тэатру прэм'ера спэктаклю «Зіма» паводле п'есы Яўгена Грышкаўца. Тэатар абяцае «навагоднюю казку для дарослых».

ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:


У Абхазіі 12 сьнежня пройдуць першыя прэзыдэнцкія выбары пасьля прызнаньня Расеяй незалежнасьці гэтага рэгіёну. На пост кіраўніка прэтэндуюць 5 кандыдатаў.

Дзень Канстытуцыі Расейскай Фэдэрацыі.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1796 г. – Сэнат Расет прыняў указ пра стварэньне (аднаўленьне) Мінскай губерніі з цэнтрам ў Мінску.

1979 – Палітбюро ЦК КПСС пастанавіла ўвесьці войскі ў Аўганістан.

1981, 13 сьнежня – урад Польшчы ўвёў ваеннае становішча.

2003 – памёр прэзыдэнт Азэрбайджану Гейдар Аліеў, які кіраваў краінай больш як 30 гадоў.

12 сьнежня ў розныя гады нарадзіліся францускі пісьменьнік Гюстаў Флябэр і амэрыканскі сьпявак і кінаактор Фрэнк Сынатра.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Габрэйскае сьвята Ханука.

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: Памежнікі перасталі ставіць штампы пра перасячэньне дзяржаўнай мяжы ў пашпартах грамадзянаў Беларусі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


«Ніякая ідэалёгія ня можа ўстанаўлівацца ў якасьці дзяржаўнай або абавязковай». З артыкулу 13 Канстытуцыі РФ.