Сёньня спаўняецца 10 гадоў з дня ўтварэньня саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі. Што атрымала Масква ад гэтага праекту? Ці стаў Аляксандар Лукашэнка галоўным пераможцам? Што выйграла ці прайграла Беларусь?
Удзельнікі: намесьнік дэкана факультэта ўсясьветнай эканомікі і ўсясьветнай палітыкі Дзяржаўнага ўнівэрсытэту — Вышэйшай школы эканомікі Андрэй Суздальцаў з Масквы і дырэктар зарэгістраванага ў Літве Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Віталь Сіліцкі зь Менску.
Валер Карбалевіч: “10 гадоў, як Беларусь і Расея нібыта будуюць саюзную дзяржаву. Хтосьці ад гэтага праекту выйграў, а хтосьці прайграў. Найперш, паразмаўляем пра інтарэсы Расеі. Пачынаючы праект, расейская эліта марыла пра адраджэньне імпэрыі, рэанімацыю СССР. Саюзная дзяржава разглядалася як пачатак аднаўленьня інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. Але ўсе гэтыя мары скончыліся фіяска. Дык Расея прайграла? Ці нейкія дывідэнды Масква ўсё ж атрымала?”
Андрэй Суздальцаў: “Калі саюзнай дзяржаве 10 гадоў, то гісторыя беларуска-расейскай інтэграцыі даўжэйшая. На розных этапах інтарэсы Расеі былі розныя. У 1990-я гады Расея выйгравала. Матэрыяльныя выдаткі РФ ураўнаважваліся павышэньнем палітычнага іміджу. Расея паказвала, што можа быць ядром постсавецкай інтэграцыі.
Далей усё пайшло па-іншаму.Некаторыя сьцьвярджалі, што дзякуючы саюзнай дзяржаве РФ вырашыць транзытнае пытаньне і здыме праблему пошуку абходных шляхоў. Аднак насамрэч мадэль саюзнай дзяржавы ня толькі ня вырашыла праблему, а, магчыма, і стымулявала яе вастрыню.
Таму, калі рабіць высновы, то можна казаць, што Расея мела ад саюзнай дзяржавы як плюсы, так і мінусы. Але ў суме атрымоўваецца мінус. Цікава тое, што расейскі капітал актыўна працуе ў тых краінах, дзе рэжымы лібэральныя і антырасейскія, напрыклад, ва Ўкраіне. А ў тыя краіны, дзе існуюць аўтарытарныя рэжымы, расейскі капітал не пускаюць (Беларусь, Узбэкістан). Атрымліваецца, што аўтарытарныя рэжымы ня выгадныя Расеі”.
Віталь Сіліцкі: “Дзякуючы саюзнай дзяржаве, Расеі ўдалося ўтрымаць Беларусь у сваёй геапалітычнай арбіце, прыпыніць працэсы эканамічнай, палітычнай, культурнай эмансыпацыі свайго хаўрусьніка.
Аднак Крамлю не ўдалося ўцягнуць Беларусь у склад РФ. Саюзная дзяржава не перашкодзіла Беларусі далучыцца да праграмы ЭЗ “Усходняе партнэрства”.
Карбалевіч: “Мусіць, адзіны, хто выйграў ад беларуска-расейскай інтэграцыі, — гэта Лукашэнка і ягоны рэжым. Яму ўдалося “разьвесьці” Маскву на дзясяткі мільярдаў даляраў. Тым самым Расея сталася спонсарам беларускага рэжыму. Але, зь іншага боку, не рэалізавалася ягоная мара заваяваць крамлёўскі пасад. Дык што выйграў і прайграў рэжым Лукашэнкі?”
Суздальцаў: “Тое, што рабіў Лукашэнка, рабіў бы любы прэзыдэнт Беларусі ў сярэдзіне 1990-х гадоў. Усе шукалі сродак выжываньня. І пэўная падтрымка з боку Расеі таксама была б пры любым кіраўніку. Яна была, дарэчы і да прэзыдэнцтва Лукашэнкі.
Цяжка разьмежаваць, дзе Расея дапамагала рэжыму Лукашэнкі, а дзе беларускаму народу. Танныя нафта і газ дапамаглі беларусам падняць узровень дабрабыту”.
Сіліцкі: “На мяжы 1999—2000 гадоў праблема прарыву ў Крэмль для Лукашэнкі зьнікла і паўстала задача доўгатэрміновага выжываньня. І гэта ў яго атрымалася дзякуючы палітыцы інтэграцыі. За гэтыя гады былі створаны такія інстытуты і мэханізмы, што Расея ня можа проста адмовіцца ад падтрымкі Беларусі, бо страціць у геапалітычнай, піяраўскай сфэры і інш. Колькі разоў РФ абяцала спыніць эканамічную падтрымку Беларусі, але ж не змагла.
Цяпер адбываецца працэс сувэрэнізацыі Беларусі, адносіны паміж Беларусьсю і Расеяй усё больш нагадваюць дачыненьні дзьвюх незалежных дзяржаваў. Але пасьля будаўніцтва абходных трубаправодаў залежнасьць Расеі ад Беларусі зьменшыцца, і тады пачнецца іншая палітыка”.
Карбалевіч: “А як стасавалася беларуска-расейская інтэграцыя з нацыянальнымі інтарэсамі Беларусі? З аднаго боку, расейскія субсыдыі дапамаглі выжыць беларускай эканоміцы, прадухілілі эканамічны абвал. А зь іншага боку, яны затрымалі неабходныя рэформы, а таксама беларускае нацыянальнае адраджэньне як неабходную ўмову стварэньня нацыі. Дык які тут балянс, станоўчы ці адмоўны?”
Суздальцаў: “Гэта пытаньне сытай тактыкі і галоднай стратэгіі. Гэта выбар не Масквы, а нацыянальнай эліты. Калі б да ўлады прыйшоў Пазьняк, то ён выбраў бы шлях будаўніцтва нацыянальнай беларускай дзяржавы празь цяжкія выпрабаваньні, халодную зіму, зьніжэньне спажываньня і інш.
А ўлада Лукашэнкі — папулісцкая. Ёй патрэбна, каб была гарачая вада ў кранах, стабільны заробак і інш. Але такім чынам было загублена нацыянальнае беларускае будаўніцтва. Толькі калі Беларусь будзе жыць на свае сродкі, зь ёй будуць лічыцца. А калі яна будзе ў ролі просьбіта, то будзе ўспрымацца як анэкдот”.
Сіліцкі:“Не існуе нацыянальных інтарэсаў. Ёсьць інтарэсы групаў, якія прысвойваюць сабе права гаварыць ад імя нацыі. Магчыма, саюзная дзяржава стала мяккай формай для “разводу”, сувэрэнізацыі Беларусі. Бо на пачатку 1990-х гадоў краіна была слаба гатовая да незалежнага будаўніцтва. Шмат таго, што было закінута ў публічную прастору БНФ на пачатку 1990-х гадоў і было тады адрынута грамадзтвам, цяпер вяртаецца, робіцца часткай афіцыйнага дыскурсу. Гэта будаўніцтва інфраструктуры ўласнай незалежнасьці, альтэрнатыўнага нафтаправоду і інш. Але мы прыйшлі да гэтага ад адваротнага.
Цяпер стаіць пытаньне дэмантажу гэтага фантому пад назвай “саюзная дзяржава”, пераходу ад саюзных адносін да нармальных цывілізаваных дачыненьняў дзьвюх суседніх дзяржаў. Гэтая валізка бяз ручкі нікому не патрэбная, аднак існаваньне саюзнай дзяржавы легітымізуе расейскія прэтэнзіі да Беларусі.
Расейскія датацыі — гэта, бадай, сёньня адзіны інструмэнт расейскага ўплыву. Хоць фізычны аб’ём гэтых датацыяў не зьмяншаецца, яго доля ў валавым унутраным прадукце Беларусі падае”.
Што атрымала Масква ад гэтага праекту?
Валер Карбалевіч: “10 гадоў, як Беларусь і Расея нібыта будуюць саюзную дзяржаву. Хтосьці ад гэтага праекту выйграў, а хтосьці прайграў. Найперш, паразмаўляем пра інтарэсы Расеі. Пачынаючы праект, расейская эліта марыла пра адраджэньне імпэрыі, рэанімацыю СССР. Саюзная дзяржава разглядалася як пачатак аднаўленьня інтэграцыйных працэсаў на постсавецкай прасторы. Але ўсе гэтыя мары скончыліся фіяска. Дык Расея прайграла? Ці нейкія дывідэнды Масква ўсё ж атрымала?”
Андрэй Суздальцаў: “Калі саюзнай дзяржаве 10 гадоў, то гісторыя беларуска-расейскай інтэграцыі даўжэйшая. На розных этапах інтарэсы Расеі былі розныя. У 1990-я гады Расея выйгравала. Матэрыяльныя выдаткі РФ ураўнаважваліся павышэньнем палітычнага іміджу. Расея паказвала, што можа быць ядром постсавецкай інтэграцыі.
Далей усё пайшло па-іншаму.
Аўтарытарныя рэжымы ня выгадныя Расеі.
Таму, калі рабіць высновы, то можна казаць, што Расея мела ад саюзнай дзяржавы як плюсы, так і мінусы. Але ў суме атрымоўваецца мінус. Цікава тое, што расейскі капітал актыўна працуе ў тых краінах, дзе рэжымы лібэральныя і антырасейскія, напрыклад, ва Ўкраіне. А ў тыя краіны, дзе існуюць аўтарытарныя рэжымы, расейскі капітал не пускаюць (Беларусь, Узбэкістан). Атрымліваецца, што аўтарытарныя рэжымы ня выгадныя Расеі”.
Віталь Сіліцкі: “Дзякуючы саюзнай дзяржаве, Расеі ўдалося ўтрымаць Беларусь у сваёй геапалітычнай арбіце, прыпыніць працэсы эканамічнай, палітычнай, культурнай эмансыпацыі свайго хаўрусьніка.
Аднак Крамлю не ўдалося ўцягнуць Беларусь у склад РФ. Саюзная дзяржава не перашкодзіла Беларусі далучыцца да праграмы ЭЗ “Усходняе партнэрства”.
Што выйграў і што прайграў рэжым Лукашэнкі?
Карбалевіч: “Мусіць, адзіны, хто выйграў ад беларуска-расейскай інтэграцыі, — гэта Лукашэнка і ягоны рэжым. Яму ўдалося “разьвесьці” Маскву на дзясяткі мільярдаў даляраў. Тым самым Расея сталася спонсарам беларускага рэжыму. Але, зь іншага боку, не рэалізавалася ягоная мара заваяваць крамлёўскі пасад. Дык што выйграў і прайграў рэжым Лукашэнкі?”
Суздальцаў: “Тое, што рабіў Лукашэнка, рабіў бы любы прэзыдэнт Беларусі ў сярэдзіне 1990-х гадоў. Усе шукалі сродак выжываньня. І пэўная падтрымка з боку Расеі таксама была б пры любым кіраўніку. Яна была, дарэчы і да прэзыдэнцтва Лукашэнкі.
Цяжка разьмежаваць, дзе Расея дапамагала рэжыму Лукашэнкі, а дзе беларускаму народу. Танныя нафта і газ дапамаглі беларусам падняць узровень дабрабыту”.
Сіліцкі: “На мяжы 1999—2000 гадоў праблема прарыву ў Крэмль для Лукашэнкі зьнікла і паўстала задача доўгатэрміновага выжываньня. І гэта ў яго атрымалася дзякуючы палітыцы інтэграцыі. За гэтыя гады былі створаны такія інстытуты і мэханізмы, што Расея ня можа проста адмовіцца ад падтрымкі Беларусі, бо страціць у геапалітычнай, піяраўскай сфэры і інш. Колькі разоў РФ абяцала спыніць эканамічную падтрымку Беларусі, але ж не змагла.
Цяпер адбываецца працэс сувэрэнізацыі Беларусі, адносіны паміж Беларусьсю і Расеяй усё больш нагадваюць дачыненьні дзьвюх незалежных дзяржаваў. Але пасьля будаўніцтва абходных трубаправодаў залежнасьць Расеі ад Беларусі зьменшыцца, і тады пачнецца іншая палітыка”.
Што атрымала Беларусь?
Карбалевіч: “А як стасавалася беларуска-расейская інтэграцыя з нацыянальнымі інтарэсамі Беларусі? З аднаго боку, расейскія субсыдыі дапамаглі выжыць беларускай эканоміцы, прадухілілі эканамічны абвал. А зь іншага боку, яны затрымалі неабходныя рэформы, а таксама беларускае нацыянальнае адраджэньне як неабходную ўмову стварэньня нацыі. Дык які тут балянс, станоўчы ці адмоўны?”
Суздальцаў: “Гэта пытаньне сытай тактыкі і галоднай стратэгіі. Гэта выбар не Масквы, а нацыянальнай эліты. Калі б да ўлады прыйшоў Пазьняк, то ён выбраў бы шлях будаўніцтва нацыянальнай беларускай дзяржавы празь цяжкія выпрабаваньні, халодную зіму, зьніжэньне спажываньня і інш.
А ўлада Лукашэнкі — папулісцкая. Ёй патрэбна, каб была гарачая вада ў кранах, стабільны заробак і інш. Але такім чынам было загублена нацыянальнае беларускае будаўніцтва. Толькі калі Беларусь будзе жыць на свае сродкі, зь ёй будуць лічыцца. А калі яна будзе ў ролі просьбіта, то будзе ўспрымацца як анэкдот”.
Сіліцкі:
Існаваньне саюзнай дзяржавы легітымізуе расейскія прэтэнзіі да Беларусі.