Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ДОЖДЖ...
...і яшчэ трохі сьнегу. Тэмпэратура: +0 — +4.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
У Менску Палата прадстаўнікоў можа разгледзець у другім чытаньні дапаўненьні і зьмены ў Выбарчы кодэкс.
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць прэзэнтацыя электроннага выданьня "Кніжныя збор роду Храптовічаў". Пачатак: 17.00.
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
У Боне адбываецца двухдзённы форум Эўрапейскай народнай партыі. У ім удзельнічаць і прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі і Партыі БНФ. Абедзьве беларускія партыі маюць там статус назіральнікаў.
У Стакгольме праходзіць прэзэнтацыя шырокамаштабнага апытаньня адносна дыскрымінацыі меншасьцяў у Эўразьвязе.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
У 1891 у Менску нарадзіўся Максім Багдановіч, паэт, клясык беларускай літаратуры. Большасьць са сваіх 26 гадоў жыцьця Багдановіч пражыў за межамі Беларусі.
У 1990 палякі выбралі Леха Валэнсу, работніка з вэрфі ў Гданьску, сваім прэзыдэнтам.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй.
МІНУС 365:
Год таму на сайце Свабоды: "Прысуд Баразенку — год абмежаваньня волі"
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Песьняру
Ведай, брат малады, што ў грудзях у людзей
Сэрцы цьвёрдые бытцым с каменьня.
Разабьецца аб іх слабы верш заўсягды
Не збудзіўшы сьвятога сумленьня.
Трэба с сталі каваць, гартаваць гібкі верш,
Абрабіць яго трэба с цярпеньнем.
Як ударыш ты ім, — ён як звон зазьвініць,
Брызнуць іскры с халодных каменьнеў.
Максім Багдановіч (верш пададзены правапісам, у якім ён быў арыгінальна надрукаваны ў зборніку "Вянок", датаваным 1913 годам)