На Гомельшчыне супрацоўнікі міліцыі й падразьдзяленьняў абласной управы надзвычайных сітуацый праверылі 14 дыскатэк. Мэтавая праверка захаваньня супрацьпажарнай бясьпекі выклікана трагедыяй у расейскім горадзе Пярмі, дзе ў начным клюбе ад пажару загінулі 113 чалавек.
Паводле інфармацыі ўправы правапарадку й прафіляктыкі абласной міліцыі, сур’ёзных парушэньняў у дзейнасьці гомельскіх дыскатэк ня выяўлена. Аднак правяраючыя зрабілі заўвагі адміністрацыям установаў, якія ня ведалі, як паводзіць сябе ў экстрэмальнай сытуацыі.
У бліжэйшы час аналягічныя праверкі будуць распачаты ва ўсіх начных установах і дамах культуры, дзе зьбіраецца шмат людзей.
Увага да такіх установаў і сапраўды патрэбная. У прыватнасьці, у мінулым ліпені, у хуткім часе пасьля заканчэньня дыскатэкі, у доме культуры вёскі Марохарава Жыткавіцкага раёну ўсчаўся начны пажар. Згарэўшы дах рухнуў усярэдзіну будынку. На шчасьце, да таго часу ўсе разышліся. Прычынай пажару сталася няспраўная электраправодка.