Ад сёньня ў Гомелі адмены супрацьэпідэмічныя захады для барацьбы з грыпам і вострымі віруснымі інфэкцыямі. Адпаведную пастанову вынес галоўны дзяржаўны санітарны ўрач горада Ўладзімер Зіновіч. Скасавана забарона на масавыя відовішчныя мерапрыемствы.
Прадаўцы ў крамах больш ня носяць марлевыя павязкі. Паводле гарадзкой санітарнай службы, цяпер узровень захворваньняў на ВРВІ не перавышае звычайнага больш як у 2,2 раза. Падчас эпідэміі назіраўся 5-разовы рост.
Адменены таксама супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы ў Добрускім, Сьветлагорскім, Рагачоўскім і Чачэрскім раёнах.
За час карантыну, які доўжыўся месяц, у рэгіёне на грып і вострыя інфэкцыі захварэлі звыш 180 тысяч чалавек, зь іх 44% — дзеці. У шпіталях лекаваліся звыш 6 тысяч чалавек.
Новыя зьвесткі пра хворых на вострую пнэўманію мэдычная ўправа Гомельскага аблвыканкаму не паведамляе ўжо каля месяца.
Грамадзкасьці, аднак, стала вядома сытуацыя з захворваньнямі на пнэўманію ў Мазыры. Пра гэта, у прыватнасьці, паведаміў галоўны лекар Мазырскай цэнтральнай гарадзкой паліклінікі Ігар Баранаў у інтэрвію «Пра грып без прыўкрас», зьмешчаным у мясцовай газэце «Жыцьцё Палесься».
Цягам лістапада ў Мазыры на грып і ВРВІ захварэлі звыш 15 тысяч чалавек. За гэты час зарэгістравана каля 500 ускладненьняў у выглядзе пнэўманій. 9 чалавек ва ўзросьце да 50 гадоў памерлі. У чатырох нябожчыкаў пацьверджаны вірус так званага «сьвінога грыпу» — А/H1N1.