Раней некалькі беларускіх незалежных выданьняў апублікавалі на сваіх інтэрнэт-сайтах інфармацыю пра тое, што ў Мазыры на лёгачную чуму захварэлі некалькі дзясяткаў чалавек. Таксама паведамлялася пра тое, што ўезд і выезд з гораду нібыта закрытыя.
“Галоўны санітарны лекар Міністэрства аховы здароўя сёньня была на працы і працавала ў звычайным рэжыме. Пра эпідэмію лёгачнай чумы ёй нічога не вядома”, - сказала Шульпіна.
У сваю чаргу, прадстаўнік Гомельскай абласной управы КДБ паведаміў, што ніякіх надзвычайных мерапрыемстваў у Мазыры не праводзілася і перамяшчэньне грамадзянаў не абмяжоўвалася. Ён таксама паведаміў, што кампэтэнтныя органы займаюцца выяўленьнем крыніцы чутак.
Аналягічныя выпадкі пашырэньня чутак пра лёгачную чуму раней здараліся ў Саратаўскай вобласьці Расеі. Афіцыйныя прадстаўнікі расейскага Міністэрства аховы здароўя і Расспажыўнагляду абверглі чуткі, дапусьціўшы, што прычынай неспакою гараджанаў стала захворваньне на сьвіны грып.