У Мазыры з пачатку эпідэмічнага ўздыму захворваньня на грып і ВРВІ каля 500 чалавек захварэлі на пнэўманію, дзевяць зь іх памерлі. Такія зьвесткі прывёў галоўны ўрач Мазырскай цэнтральнай гарадзкой паліклінікі Ігар Баранаў у інтэрвію раённай газэце «Жыцьцё Палесься».
Паводле інфармацыі галоўнага ўрача, у лістападзе на ВРВІ і грып захварэла больш за 15 тысяч жыхароў Мазыра і раёна, у тым ліку каля 6,5 тысяч дзяцей да 14 гадоў. Самы высокі рост захворваньня быў зарэгістраваны 9–10 лістапада. Найбольш схільнымі да хвароб аказаліся асобы ва ўзросьце ад 18 да 54 гадоў і дзеці да 14 гадоў. За лістапад зарэгістравана каля 24 тысяч наведваньняў паліклінік дарослымі і каля 14 тысяч — дзецьмі, дома агледжана каля 5 тысяч дарослых і больш чым 6,5 тысяч дзяцей.
«Грып сёлета прыйшоў раней часу, у нехарактэрны для яго пэрыяд. Акрамя таго, ніхто не чакаў такога рэзкага ўздыму захворваньня, і што ён пацягне за сабой больш небясьпечныя і цяжкія праявы — ускладненьні ў выглядзе пнэўманіі», — адзначае ўрач у газэтным артыкуле. Паводле яго зьвестак, за ўвесь пэрыяд прайшлі стацыянарнае лячэньне 452 хворыя на пнэўманію, выпісана пасьля папраўкі 225 чалавек. Застаюцца на лячэньні 185 дарослых і 41 дзіця. Дзевяць чалавек знаходзяцца ў аддзяленьні рэанімацыі, пяць зь іх — на штучнай вэнтыляцыі лёгкіх і, паводле слоў галоўнага ўрача, выклікаюць «найбольшую трывогу».
Ад пнэўманіі памерлі хворыя ва ўзросьце да 50 гадоў. Адны мелі спадарожную паталёгію, у іншых не было праблем са здароўем да паступленьня ў бальніцу.
«Мы адзначалі, што на працягу некалькіх гадзін карціна мянялася маланкава, і нават у людзей, якія знаходзіліся ў бальніцы, пагаршаўся клінічны стан. <...> Акрамя кіслароднай падтрымкі прыходзілася (і цяпер прыходзіцца) скарыстоўваць штучную вэнтыляцыю лёгкіх з-за асаблівасьці паражэньня лёгачнай тканкі, а менавіта паражэньня ніжніх аддзелаў дыхальнай сыстэмы. Карціна ўскладняецца тым, што назіраецца гіпаксэмія, гэта значыць нізкае насычэньне крыві кіслародам па прычыне таго, што паражаецца лёгачная тканка, што прыводзіць да паліорганнай недастатковасьці», — тлумачыць урач.
Паводле слоў Баранава, у Мазырскім раёне зарэгістравана сем выпадкаў захворваньня на грып А (H1N1). Гэты вірус выдзелены ў чатырох памерлых ад пнэўманіі.