Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня — паэт Віталь Рыжкоў. Яму 23 гады. Нарадзіўся ў Магілёве. Інжынэр-аўтамэханік паводле адукацыі, аматар вэб-дызайну, працаваў дарожным рабочым, вартаўніком, сыстэмным адміністратарам, мэнэджэрам-распаўсюднікам. Ляўрэат шматлікіх літаратурных конкурсаў.
Кім вас, выпускніка магілёўскага тэхнічнага ўнівэрсытэту, называць сёньня — паэтам ці інжынэрам? У прыватнасьці, кім вы сябе лічыце самі?
Даволі асьцярожна стаўлюся да абодвух вызначэньняў... Нехта можа нават пажартаваць: інжынэр чалавечых душаў... Але паколькі дакладна не працую па інжынэрнай сваёй спэцыяльнасьці, то хутчэй паэт альбо літаратар. Да нядаўняга часу дарос да думкі: усё ж паэт, як бы гэта сьмешна ці патасна ні гучала.
А ці можна зараз пражыць маладому чалавеку паэзіяй?
Вельмі складана, але тут важна мець упартасьць і пэўныя здольнасьці. Ёсьць схемы, калі гадоў да 30 папрацаваўшы, можна пачаць жыць зь літаратуры.
Віталь, ваш выбар бацькі і сябры падтрымалі, ці засьцерагалі: гэта не такі ўжо лёгкі хлеб?
Бацькі вельмі хацелі, каб я стаў інжынэрам, вядома. Аднак разумею: больш карысьці я прынясу, калі буду рабіць тое, што ў мяне атрымліваецца найлепш. У адным усе ўпэўненыя: складана! Думаю пры ўсім тым, што мае мінімальныя посьпехі кожны раз прымушаюць і маіх сяброў, і маіх бацькоў задумацца: а ці так усё кепска?
Ваша старонка ў Жывым Журнале выглядае вельмі прывабна. Самі афармляеце?
Я дадаў туды колькі малюначкаў ды імкнуся вытрымліваць усё ў каляровай гаме, бо маю пэўны густ, што да дызайну. Нават падпрацоўваў пэўны час у гэтай справе.
Такім чынам, ня толькі паэт, але й мастак? Ну і да музыкі маеце сякія-такія адносіны — супрацоўнічалі зь вядомай магілёўскай групай «Таварыш Маўзэр»...
Сапраўды, супрацоўнічалі, ну а наколькі плённа? Так, як атрымлівалася па жыцьці. Ну і сам меў пэўныя дачыненьні да нотаў. Музыкам мяне складна назваць, проста выконваў тэксты ў стылі рэп.
Чытаў у інтэрнэце папрокі: за вершамі Рыжкова бачны Хадановіч... Ну а Нобэля, зноў жа чытаў, вы б уручылі Алесю Разанаву. Хто з сучасных паэтаў найбліжэй, найвышэй?
Найвышэй Разанаў. А папрокі... Яны таксама, напэўна, маюць месца быць. Адзінае, шкада, што людзі не заўжды бачаць тых, хто паўплываў на Хадановіча і неяк ня думаюць, што некаторыя з гэтых літаратараў маглі паўплываць і на мяне. То бок мы маем у чымсьці сходны сьпіс прыхільнасьцяў.
Зноў жа чытаў: некаторыя называюць вас «гандляром роспачы»... Што замінае жыцьцёваму, паэтычнаму аптымізму?
Гадоў пяць таму быў даволі складаны пэрыяд, пераломны. І паэзія мая тады ламалася, вось і напісаў вершык «Роспач на продаж». У дастаткова самаіранічнай форме спрабаваў паказаць: роспачы бывае так многа, што ёю можна пачаць гандляваць па даволі нізкіх цэнах... Самаіроніі, нейкай беспрасьветнасьці і адначасова аптымізму жыцьцёвага ў тым, што раблю, здаецца, сапраўды хапае. Іронія, калі яе называць павольнай мэтафарай, дазваляе мне карыстацца пэўным здаровым цынізмам. Таму магу пасьмяяцца над тым, што сьмешна, і з таго, што ня сьмешна.
Вось я прывёў колькі крытычных выпадаў у ваш бок — а вам самому некага даводзіцца крытыкаваць, вы ў прынцыпе па жыцьці здольныя даць здачы?
Нейкія свае крытычныя меркаваньні імкнуся выказваць як найменей. У інтэрвію асьцярожны ў ацэнках іншых людзей. Бо насамрэч хоцькі-няхоцькі, а працуе біблейскі прынцып: сёньня я — заўтра ты, альбо: ўчора ты — сёньня я... Тая пэўная агрэсія, што назапасілася апошнім часам у літаратараў, якія даўно не адчувалі прызнанасьці, прымушае іх пэўным чынам самасьцьвярджацца за кошт іншых. Мне гэта страшна не да спадобы. Важней добра пісаць — каб падабацца самому сабе. І памятаць: калі ты будзеш адзін у літаратуры, то ня выжывеш. Бо літаратуру з аднаго сябе ня зробіш.
Вашае стаўленьне да палітыкі і палітыкаў? Вы здольныя выйсьці на барыкады?
Да палітыкі стаўлюся насьцярожана. І да палітыкаў пагатоў. Узяў для сябе прынцыпам ні пры якіх абставінах не ўступаць у партыі. Каб ня быць выкарыстаным... Аднак калі нейкая ідэя падаецца пры ўсіх маіх поглядах вартай, гатовы пайсьці за яе на барыкады.
І напрыканцы — колькі сваіх радкоў...
Гм, хіба вось гэтыя, пад назовам «Нічога сьвятога» (Ехэзкель)

Ну давай, давай кажы і пра гэтае заадно.
Вось стварэньне дабра, істотнае на чатыры бакі,
з чалавечым тварам (у ім — ільвы, арлы і быкі),
паведамляе: — Таварышы бл*дзі і слабакі,
пі*да вам цяпер, — дадае яно: -
будзеце есьці сваё лайно.
А тут весела так, што дзяўчаты самі заходзяць сюды
і хіхікаюць, ледзь дакраніся шыі,
мы абяцаем іх цалаваць і прызнаемся куды —
па іх сьпінах бегаюць мурашы, і
хораша, што ні кажы — і лепш не кажы ім,
што бог замятае свае сьляды.
Давай, Ехэзкель, сядай з намі побач, ты
ў гэтым доме можаш есьці і піць удосталь,
нягледзячы на навіны.. Гэта зусім не панты:
калі хтось крыкне «Бяжым! Мянты!»,
я ня зрушу зь месца — я занадта тоўсты;
я думаю, ён зьдзяйсьняе свой генацыд не ў якасьці помсты,
але праз боязь. Усё паводле гульні:
бл*дзь найперш зьдзьмувае пыл са сваёй «чысьціні»,
слабак выдае на героя, рыхтуючы пяткі,
мараліст, пракляты, патрабуе патакі,
бог is absent today — ні табе разнастайнасьці... ні-
чога сьвятога: усё па панятках.
Прарок адвечна прыходзіць запозна, Хэзі,
як дэсэрт, які ўжо ў горла ня лезе..
Я да цябе ня маю прэтэнзій —
ты пільнуеш, куды падае божы цень,
мы хаваемся ў тым жа самым куце,
дзе глухая гадзюка гадуе дзяцей.