У віцебскім Цэнтры народных рамёстваў “Задзьвіньне” адкрылася выстава краязнаўцы Міколы Півавара. Ужо больш як дзесяць гадоў запар ён арганізуе вандроўкі для сваіх вучняў, разам зь якімі дасьледуе родныя мясьціны.
Кандыдат гістарычных навук, выкладчык Віцебскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і настаўнік Лужасьнянскай гімназіі для адораных дзяцей Мікола Півавар кажа, што ў склад экспазыцыі ўвайшлі толькі каля трох дзясяткаў экспанатаў. Гэта асобныя тэматычныя блёкі з фатаздымкаў, тэкстаў і фрагмэнтаў мапы, прысьвечаныя цікавым гістарычным або геаграфічным аб’ектам Віцебшчыны. А ўсяго такіх аб’ектаў дасьледавана некалькі тысяч:
“Агулам іх недзе каля 4-х тысяч, і зь іх прынамсі 100 — гэта аб’екты, якімі можна безумоўна зацікавіць жыхароў Віцебску. І гэтая выстава — спроба зацікавіць віцяблянаў тым, што ў нас ёсьць. Мы марым пра Багамы, пра Мальдывы…А ў нас ня горш за Мальдывы! Тут можна кожныя выходныя нешта езьдзіць глядзець, атрымліваць асалоду і навучацца патрыятызму!
Штовыходныя краязнаўца Мікола Півавар выпраўляецца ў вандроўку са сваімі выхаванцамі — удзельнікамі клюбу “Дзьвіна”, які існуе пры Лужасьнянскай гімназіі. Пачыналася ўсё з вывучэньня ваколіцаў мястэчка, а потым турыстычна-дасьледчыцкія маршруты сталі больш працяглымі. І гэта было ўжо не тэарэтычнае вывучэньне гісторыі роднага краю, а непасрэдныя сустрэчы зь мінулым.
У рацэ Лужасьнянцы Мікола Півавар разам з вучнямі знайшоў скінуты ў ваду помнік Сталіну, і ўсе разам вырашылі, што лепей яго адтуль ніколі й не даставаць. Таўшчэзная хвоя каля вёскі Сушчова, знойдзеная падчас адной з вандровак, аказалася ўнікальным помнікам прыроды. Расьліны, крыніцы, азёры, парэшткі разбураных архітэктурных помнікаў — усё гэта было цікавым для настаўніка і ягоных вучняў.
Адзін з экспанатаў выставы — гэта здымак мясьцінаў паміж вёскамі Паляі і Вароны, дзе адбываліся масавыя расстрэлы ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Краязнаўца пасьпеў сфатаграфаваць першы драўляны крыж, устаноўлены там віцебскімі апазыцыйнымі актывістамі:
“Быў усталяваны крыж драўляны, на ім вянок з калючага дроту і шыльда з надпісам „Ахвярам сталінскіх рэпрэсій“. Потым гэты крыж удалося зламаць нейкім людзям, абыякавым да нашай гісторыі. І я лічу, што наш абавязак вандроўнікаў — ня толькі паглядзець тыя мясьціны, але й забраць да іх увагу. Бо там ляжыць наша эліта: шмат прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, пісьменьнікаў было расстраляна, зьнішчана падчас сталінскіх рэпрэсіяў. Вось такое й месца ў Варонах”.
На экскурсію па выставе “Нечаканыя ваколіцы”, якую правёў Мікола Півавар, завіталі й прадстаўнікі ўладаў.
Спэцыяліст гарадзкога аддзелу культуры Пётар Падгурскі зазначыў, што настаўнік і выкладчык Мікола Півавар мае значныя прафэсійныя дасягненьні. Да прыкладу, пару гадоў таму ягоны вучань атрымаў 100 балаў за тэст па гісторыі, і такога высокага выніку з тае пары не ўдалося дасягнуць нікому. Апрача гэтага, спадар Півавар напісаў некалькі кніг, якімі карыстаюцца і студэнты, і навукоўцы, у тым ліку дапаможнік “Мэтодыка пошукаў помнікаў прыроды ў краязнаўчай працы”.
Ёсьць у яго й кніга “Турыстычныя паходы і экскурсіі ў навакольлях Віцебску”. Аднак на пытаньне журналістаў, ці зьвярталіся да яго турыстычныя фірмы, каб зладзіць экскурсіі па гэткіх “нечаканых ваколіцах”, Мікола Півавар адказаў адмоўна.
“Агулам іх недзе каля 4-х тысяч, і зь іх прынамсі 100 — гэта аб’екты, якімі можна безумоўна зацікавіць жыхароў Віцебску. І гэтая выстава — спроба зацікавіць віцяблянаў тым, што ў нас ёсьць. Мы марым пра Багамы, пра Мальдывы…
А ў нас ня горш за Мальдывы! Тут можна кожныя выходныя нешта езьдзіць глядзець, атрымліваць асалоду і навучацца патрыятызму!
Штовыходныя краязнаўца Мікола Півавар выпраўляецца ў вандроўку са сваімі выхаванцамі — удзельнікамі клюбу “Дзьвіна”, які існуе пры Лужасьнянскай гімназіі. Пачыналася ўсё з вывучэньня ваколіцаў мястэчка, а потым турыстычна-дасьледчыцкія маршруты сталі больш працяглымі. І гэта было ўжо не тэарэтычнае вывучэньне гісторыі роднага краю, а непасрэдныя сустрэчы зь мінулым.
У рацэ Лужасьнянцы Мікола Півавар разам з вучнямі знайшоў скінуты ў ваду помнік Сталіну, і ўсе разам вырашылі, што лепей яго адтуль ніколі й не даставаць. Таўшчэзная хвоя каля вёскі Сушчова, знойдзеная падчас адной з вандровак, аказалася ўнікальным помнікам прыроды. Расьліны, крыніцы, азёры, парэшткі разбураных архітэктурных помнікаў — усё гэта было цікавым для настаўніка і ягоных вучняў.
Адзін з экспанатаў выставы — гэта здымак мясьцінаў паміж вёскамі Паляі і Вароны, дзе адбываліся масавыя расстрэлы ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў. Краязнаўца пасьпеў сфатаграфаваць першы драўляны крыж, устаноўлены там віцебскімі апазыцыйнымі актывістамі:
“Быў усталяваны крыж драўляны, на ім вянок з калючага дроту і шыльда з надпісам „Ахвярам сталінскіх рэпрэсій“. Потым гэты крыж удалося зламаць нейкім людзям, абыякавым да нашай гісторыі. І я лічу, што наш абавязак вандроўнікаў — ня толькі паглядзець тыя мясьціны, але й забраць да іх увагу. Бо там ляжыць наша эліта: шмат прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, пісьменьнікаў было расстраляна, зьнішчана падчас сталінскіх рэпрэсіяў. Вось такое й месца ў Варонах”.
На экскурсію па выставе “Нечаканыя ваколіцы”, якую правёў Мікола Півавар, завіталі й прадстаўнікі ўладаў.
Спэцыяліст гарадзкога аддзелу культуры Пётар Падгурскі зазначыў, што настаўнік і выкладчык Мікола Півавар мае значныя прафэсійныя дасягненьні. Да прыкладу, пару гадоў таму ягоны вучань атрымаў 100 балаў за тэст па гісторыі, і такога высокага выніку з тае пары не ўдалося дасягнуць нікому. Апрача гэтага, спадар Півавар напісаў некалькі кніг, якімі карыстаюцца і студэнты, і навукоўцы, у тым ліку дапаможнік “Мэтодыка пошукаў помнікаў прыроды ў краязнаўчай працы”.
Ёсьць у яго й кніга “Турыстычныя паходы і экскурсіі ў навакольлях Віцебску”. Аднак на пытаньне журналістаў, ці зьвярталіся да яго турыстычныя фірмы, каб зладзіць экскурсіі па гэткіх “нечаканых ваколіцах”, Мікола Півавар адказаў адмоўна.
Your browser doesn’t support HTML5