Беларусь, Расея і Казахстан стварылі Мытны саюз. Чаму ўдалося сфармаваць новае аб’яднаньне ў кароткія тэрміны? Хто выйграе, а хто прайграе ад стварэньня Мытнага саюзу? Што здабудзе, а што страціць Беларусь?
Удзельнікі: журналістка газэты “Белорусы і рынок” Тацьцяна Манёнак і палітычны аглядальнік Радыё Свабода Віталь Портнікаў.
Валер Карбалевіч: “Падпісаньнем дакумэнтаў аб стварэньні Мытнага саюзу дадзены старт новаму інтэграцыйнаму аб’яднаньню. Увесь час пасьля распаду СССР інтэграцыйныя працэсы, асабліва ў эканамічнай сфэры, на постсавецкай прасторы ідуць вельмі цяжка. Нават тыя аб’яднаньні, якія ўдавалася стварыць, функцыянавалі дрэнна.
З 1995 году існуе Мытны саюз Беларусі і Расеі. Але паўнавартаснага мытнага саюзу не атрымалася. Існуе шмат таварных пазыцый, па якіх не ўдалося ўзгадніць мыта. Існуюць абмежаваньні на продаж тавараў адной краіны-ўдзельніцы зьвязу на тэрыторыі другой. Бакі ўвесь час абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэньнях дамоўленасьцяў. Расея абвінавачвае Беларусь у кантрабандзе тавараў.
Паводле лёгікі, калі да зьвязу дзьвюх далучаецца трэцяя краіна — Казахстан, — то ўсе праблемы павінны былі б шматкротна ўзрасьці. Але атрымалася наадварот. Новы Мытны саюз у складзе Беларусі, Расеі, Казахстану ўтварыўся ў рэкордна кароткія тэрміны. Чаму так атрымалася? Што паўплывала на гэта? Магчыма, новы Мытны саюз — больш палітычны, чым эканамічны праект?”
Тацьцяна Манёнак: “Пакуль што мы маем толькі дэклярацыю аб утварэньні гэтага саюзу. Думаю, гэта будзе такі ж даўгабуд, як і Мытны саюз Беларусі і Расеі. Бо ў трох удзельнікаў вельмі розныя эканомікі, розныя інтарэсы. Расея фарсіравала стварэньне гэтага праекту, каб прадэманстраваць, што яна — прывабны цэнтар для постсавецкіх дзяржаў”.
Віталь Портнікаў: “Думаю, у гэтым праекце няшмат палітыкі, няшмат эканомікі і шмат прапаганды. У дакумэнтах Мытнага саюзу шмат выняткаў, якія робіць кожная краіна для сваёй прадукцыі. Таму гэта не сапраўдны мытны саюз.
Праблема ў тым, што ў эканамічных дачыненьнях Беларусі, Расеі і Казахстану нічога нельга зрабіць, каб не было „адкатаў”, “шэрых“ схемаў, узбагачэньня карумпаваных чыноўнікаў і залежных ад іх бізнэсоўцаў”.
Карбалевіч: “Афіцыйныя асобы краін „тройкі“ публічна заяўляюць, што ад новага Мытнага саюзу выйграюць усе. Але так не бывае. У кожным эканамічным аб’яднаньні бываюць і тыя, хто выйграў, і хто прайграў. Хто выйграе, а хто прайграе ад стварэньня новага Мытнага саюзу?”
Манёнак: “У новым Мытным саюзе, у адрозьненьне ад Мытнага саюзу Беларусі і Расеі, ствараецца наднацыянальны орган па рэгуляваньні мытных тарыфаў.
Паводле падліку Мытнага камітэту Беларусі, калі наша краіна павысіць мыта на легкавыя аўтамабілі да ўзроўню расейскіх тарыфаў, то бюджэт страчвае каля 200 млн. дал. у год. Але рашэньне пра гэта пакуль не прынятае на ўзроўні прэзыдэнтаў. Магчыма, Беларусь чакае саступак з боку Расеі ў пытаньні цэнаў на энэрганосьбіты.
Сёньня і Расея, і Беларусь робяць пратэкцыянісцкія захады, баронячы сваіх вытворцаў. Наўрад ці сытуацыя зьменіцца пасьля заключэньня Мытнага саюзу. Зразумела, Расея будзе мець кантрольны голас у гэтым аб’яднаньні.
Прадстаўнік МЗС Беларусі на адным зь нядаўніх брыфінгаў казаў, што Беларусь, эканоміка якой падобная да зборачнага цэху, атрымлівае перавагу, бо перад ёй адкрываецца вялікі рынак з 160 мільёнамі спажыўцоў. Прывабная гэтая сытуацыя і для замежных інвэстараў, якія таксама атрымаюць вялікі рынак.
Але галоўная праблема беларускай эканомікі — яе нерэфармаванасьць. А Мытны саюз ня будзе стымуляваць гэтага. Больш за тое, Мытны саюз будзе не падштурхоўваць да інтэграцыі ў сусьветную эканоміку, а, наадварот, бараніцца ад вонкавай канкурэнцыі”.
Портнікаў: “Народы Беларусі, Расеі і Казахстану прайграюць ад стварэньня гэтага Мытнага саюзу. Бо ён у цяперашнім выглядзе кансэрвуе карупцыйна-кланавую эканамічную схему гэтых дзяржаваў.
Вось Пуцін скарыстаў працэс стварэньня Мытнага саюзу, каб затармазіць уступленьне Расеі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю (УГА) на карысьць блізкім да яго алігархам. Была прыдумана нежыцьцяздольная схема ўступленьня ва ЎГА Мытным саюзам. Потым высьветлілася, што гэта немагчыма. Цяпер кажуць пра ўступленьне паасобку, але сынхронна. З улікам таго, што Беларусь яшчэ практычна і не пачала працэс уступленьня, можна зрабіць выснову, што ўжо Мытны саюз на гады затармазіў інтэграцыю Расеі і Казахстану ў сусьветную эканоміку, і, значыць, увогуле затармазіў разьвіцьцё іх эканомік”.
Карбалевіч: “Што здабудзе, а што страціць Беларусь? Акрамя зьяўленьня вышэйшага мыта на легкавыя аўтамабілі, беларускім уладам давядзецца адмовіцца ад абмежаваньня на доступ расейскіх тавараў на беларускі рынак. То бок уся палітыка змаганьня зь імпартам павінна быць адрынута. Якія яшчэ наступствы — станоўчыя ці адмоўныя — для беларускай эканомікі могуць быць? Ці будзе Мытны саюз садзейнічаць рынкавым рэформам у Беларусі?
Манёнак: “Эканоміка Беларусі не гатовая ўступаць ва ЎГА, бо яна нерэфармаваная і не гатовая да канкурэнцыі. Мытны саюз — гэта форма кансэрвацыі цяперашняй беларускай эканамічнай мадэлі. Вось Беларусь ужо колькі гадоў існуе ў Мытным саюзе з Расеяй, а рынкавых рэформаў няма. Нельга казаць, што Беларусь не пачынала працэс уступленьня ва ЎГА. Яна прайшла ўжо прыкладна палову шляху”.
Портнікаў: “Эканамічныя рэформы ў Беларусі пачнуцца тады, калі гэтага захоча беларуская ўлада і грамадзтва. Рэформы маглі б пачацца тады, калі б Беларусь імкнулася далучыцца да эўрапейскай інтэграцыі, да ЎГА. Бо гэтыя працэсы патрабавалі б рэфармаваньня. А прысутнасьць у Мытным саюзе не патрабуе гэтага. Увогуле, ня думаю, што стварэньне Мытнага саюзу — гэта важная падзея для Беларусі ці постсавецкай прасторы. Такіх канструкцый было шмат, нічога яны не далі”.
Прычыны стварэньня Мытнага саюзу
Валер Карбалевіч: “Падпісаньнем дакумэнтаў аб стварэньні Мытнага саюзу дадзены старт новаму інтэграцыйнаму аб’яднаньню. Увесь час пасьля распаду СССР інтэграцыйныя працэсы, асабліва ў эканамічнай сфэры, на постсавецкай прасторы ідуць вельмі цяжка. Нават тыя аб’яднаньні, якія ўдавалася стварыць, функцыянавалі дрэнна.
З 1995 году існуе Мытны саюз Беларусі і Расеі. Але паўнавартаснага мытнага саюзу не атрымалася. Існуе шмат таварных пазыцый, па якіх не ўдалося ўзгадніць мыта. Існуюць абмежаваньні на продаж тавараў адной краіны-ўдзельніцы зьвязу на тэрыторыі другой. Бакі ўвесь час абвінавачваюць адзін аднаго ў парушэньнях дамоўленасьцяў. Расея абвінавачвае Беларусь у кантрабандзе тавараў.
Паводле лёгікі, калі да зьвязу дзьвюх далучаецца трэцяя краіна — Казахстан, — то ўсе праблемы павінны былі б шматкротна ўзрасьці. Але атрымалася наадварот. Новы Мытны саюз у складзе Беларусі, Расеі, Казахстану ўтварыўся ў рэкордна кароткія тэрміны. Чаму так атрымалася? Што паўплывала на гэта? Магчыма, новы Мытны саюз — больш палітычны, чым эканамічны праект?”
Тацьцяна Манёнак: “Пакуль што мы маем толькі дэклярацыю аб утварэньні гэтага саюзу. Думаю, гэта будзе такі ж даўгабуд, як і Мытны саюз Беларусі і Расеі. Бо ў трох удзельнікаў вельмі розныя эканомікі, розныя інтарэсы. Расея фарсіравала стварэньне гэтага праекту, каб прадэманстраваць, што яна — прывабны цэнтар для постсавецкіх дзяржаў”.
Думаю, у гэтым праекце няшмат палітыкі, няшмат эканомікі і шмат прапаганды.
Праблема ў тым, што ў эканамічных дачыненьнях Беларусі, Расеі і Казахстану нічога нельга зрабіць, каб не было „адкатаў”, “шэрых“ схемаў, узбагачэньня карумпаваных чыноўнікаў і залежных ад іх бізнэсоўцаў”.
Хто выйграе ад стварэньня новага Мытнага саюзу?
Карбалевіч: “Афіцыйныя асобы краін „тройкі“ публічна заяўляюць, што ад новага Мытнага саюзу выйграюць усе. Але так не бывае. У кожным эканамічным аб’яднаньні бываюць і тыя, хто выйграў, і хто прайграў. Хто выйграе, а хто прайграе ад стварэньня новага Мытнага саюзу?”
Манёнак: “У новым Мытным саюзе, у адрозьненьне ад Мытнага саюзу Беларусі і Расеі, ствараецца наднацыянальны орган па рэгуляваньні мытных тарыфаў.
Паводле падліку Мытнага камітэту Беларусі, калі наша краіна павысіць мыта на легкавыя аўтамабілі да ўзроўню расейскіх тарыфаў, то бюджэт страчвае каля 200 млн. дал. у год. Але рашэньне пра гэта пакуль не прынятае на ўзроўні прэзыдэнтаў. Магчыма, Беларусь чакае саступак з боку Расеі ў пытаньні цэнаў на энэрганосьбіты.
Мытны саюз будзе не падштурхоўваць да інтэграцыі ў сусьветную эканоміку, а, наадварот, бараніцца ад вонкавай канкурэнцыі.
Прадстаўнік МЗС Беларусі на адным зь нядаўніх брыфінгаў казаў, што Беларусь, эканоміка якой падобная да зборачнага цэху, атрымлівае перавагу, бо перад ёй адкрываецца вялікі рынак з 160 мільёнамі спажыўцоў. Прывабная гэтая сытуацыя і для замежных інвэстараў, якія таксама атрымаюць вялікі рынак.
Але галоўная праблема беларускай эканомікі — яе нерэфармаванасьць. А Мытны саюз ня будзе стымуляваць гэтага. Больш за тое, Мытны саюз будзе не падштурхоўваць да інтэграцыі ў сусьветную эканоміку, а, наадварот, бараніцца ад вонкавай канкурэнцыі”.
Портнікаў: “Народы Беларусі, Расеі і Казахстану прайграюць ад стварэньня гэтага Мытнага саюзу. Бо ён у цяперашнім выглядзе кансэрвуе карупцыйна-кланавую эканамічную схему гэтых дзяржаваў.
Вось Пуцін скарыстаў працэс стварэньня Мытнага саюзу, каб затармазіць уступленьне Расеі ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю (УГА) на карысьць блізкім да яго алігархам. Была прыдумана нежыцьцяздольная схема ўступленьня ва ЎГА Мытным саюзам. Потым высьветлілася, што гэта немагчыма. Цяпер кажуць пра ўступленьне паасобку, але сынхронна. З улікам таго, што Беларусь яшчэ практычна і не пачала працэс уступленьня, можна зрабіць выснову, што ўжо Мытны саюз на гады затармазіў інтэграцыю Расеі і Казахстану ў сусьветную эканоміку, і, значыць, увогуле затармазіў разьвіцьцё іх эканомік”.
Што атрымае Беларусь?