Лідэры Беларусі, Казахстану і Расеі адклалі вырашэньне пытаньняў, якія выклікаюць найвастрэйшыя спрэчкі паміж Менскам і Масквой: пра мыта на нафту і на легкавыя аўтамабілі.
Удзельнікі саюзу вырашылі дамовіцца па гэтых пытаньнях да сярэдзіны наступнага году.
Беларускі бок называў найбольш адчувальнымі для сябе два пытаньні. Ён настойваў на адмене мыта на пастаўкі расейскай нафты і не пагаджаўся на падвышэньне мыта на імпартныя аўтамабілі да ўзроўню Расеі.
Паводле расейскага віцэ-прэм’ера Ігара Шувалава, пытаньне пра экспартнае мыта на нафту даручана вырашыць цягам першага паўгодзьдзя. Гэта не азначае, што мыта будзе адменена, але пытаньне будзе вырашана так, каб зьняць гэтыя абмежаваньні.
Паводле Шувалава, мыта на аўтамабілі не абмяркоўвалася.
Усе абмежаваньні ва ўзаемным гандлі бакі абяцаюць зьняць да 1 ліпеня 2010 году.