Паводле маскоўскага палітоляга Кірыла Коктыша, для Беларусі стварэньне мытнага саюзу “трох” азначае роўны доступ да расейскага рынку і патэнцыйны доступ да ўнутраных расейскіх коштаў на энэрганосьбіты.
“Гэта азначае, што тыя праблемы, якія існуюць у расейска-беларускім гандлі, могуць быць большай часткай зьнятыя. Ва ўмовах крызісу гэта можа быць нейкім выйсьцем, бо сёньня беларуская эканоміка як страціла рынкі збыту, так пакуль іх і не адшукала, не кампэнсавала.
І гэта нават не праблема Беларусі, а крызіс такі. Увесь зьнешні гандаль даволі трывала руйнуецца на працягу ўжо паўтара года, і пакуль невядома, калі гэты працэс скончыцца. Так што нейкая апора на расейскі рынак — гэта насамрэч можа стаць нейкім выйсьцем.
Наўрад ці нейкія дамоўленасьці ўжо значна неяк скасавалі беларускі сувэрэнітэт. Той жа Аляксандар Рыгоравіч дэкляраваў намер таргавацца да канца, і звычайна ён такія абяцаньні так ці інакш выконваў.
Так што я не казаў бы, што гэта нейкая страта і недарэчны ці непрадуманы крок. Наадварот, гэта можа стаць нейкім выйсьцем, бо ратавацца ва ўмовах крызісу кожны будзе сам, а тут узьнікае нейкая магчымасьць ратавацца з апорай на даволі магутны расейскі рынак і ненулявы казахстанскі рынак”.