Паэтычны ваяж на Гомельшчыну

Сёньня на Гомельшчыне ладзіліся сустрэчы чытачоў й слухачоў з паэтамі Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком і бардам Алесем Камоцкім.
Творцы выступілі ў Веткаўскай раённай бібліятэцы, у Гомельскім інстытуце ўдасканаленьня настаўнікаў, у політэхнічным тэхнікуме й вучылішчы рачнікоў. А завяршылі яны свае імпрэзы а 20-й гадзіне ў прыватным доме на вуліцы Палескай, дзе знаходзяцца юрыдычныя адрасы шэрагу дэмакратычных арганізацый.

На сустрэчах паэт і бард Эдуард Акулін прэзэнтаваў сваю новую кнігу вершаў “Вітражы”, Леанід Дранько-Майсюк — “Анёлак і я”. Знакаміты беларускі бард Алесь Камоцкі на суд слухачоў прадставіў новую кружэлку з інтрыгуючым назовам “9”.