Расейскія палітолягі камэнтуюць сустрэчу Дзьмітрыя Мядзьведзева з беларускімі журналістамі і рэакцыю на яе Аляксандра Лукашэнкі.
Прэзыдэнт «Лівадыйскага клюбу», палітоляг Ігар Шатроў лічыць, што “Дзьмітры Мядзьведзеў ня трапіў на вуду Лукашэнкі”
Палітоляг лічыць, што “Расія мяняе фармат міждзяржаўнага дыялёгу з Беларусьсю пашыраючы колькасьць удзельнікаў за сталом перамоваў, далучаючы да размовы іншыя, акрамя прэзыдэнта Лукашэнкі, крыніцы інфармацыі пра сытуацыю ў Беларусі. Прычым робіць гэта Расея адкрыта і выводзіць расейска-беларускі замежнапалітычны дыялёг з ценю".
У Расеі практычна невядомыя беларускія палітолягі, эканамісты, журналісты, грамадзкія дзеячы, другія палітыкі, акрамя Бацьк.
"У Расеі практычна невядомыя беларускія палітолягі, эканамісты, журналісты, грамадзкія дзеячы, другія палітыкі, акрамя Бацькі. Беларусь для Расеі -- terra incognita, нягледзячы на тое, што мы нібыта ў адной саюзнай дзяржаве. Павялічваючы ў адкрытую, а не за кулісамі, колькасьць дыялёгу паміж краінамі Мядзьведзеў спрабуе перагарнуць старонку ў расейска-беларускіх дачыненьнях, пачаўшы іх з чыстага ліста", -- лічыць палітоляг Ігар Шатроў.
Натуральна, Лукашэнка на гэта пайсьці ня можа, паколькі гэта пагражае яму стратай улады. Ён пачынае схіляцца ў бок Масквы. А Масква выстаўляе ўласныя ўмовы...
"Спрабуючы шантажаваць Маскву пашырэньнем свайго супрацоўніцтва з Эўразьвязам, Менск сутыкнуўся з патрабаваньнем ЭЗ праводзіць дэмакратычныя пераўтварэньні. Эўропа на дадзены момант не гатовая даваць Беларусі горшы наўзамен на збліжэньне зь ёй, Брусэль патрабуе рэформаў. Натуральна, Лукашэнка на гэта пайсьці ня можа, паколькі гэта пагражае яму стратай улады. Ён пачынае схіляцца ў бок Масквы. А Масква выстаўляе ўласныя ўмовы... Менавіта гэтым тлумачыцца нэрвовая рэакцыя на сустрэчу Лукашэнкі з беларускімі журналістамі”.
Крэмль адрэагаваў на заяву Аляксандра Лукашэнка аб тым, што на сустрэчу з Дзmмітрыем Мядзведзевым былі запрошаныя беларускія журналісты, якія «на дух рускага чалавека не пераносяць».
“Расейскі бок імкнуўся да таго, каб на сустрэчы прысутнічалі розных поглядаў беларускія журналісты, якія прадстаўляюць як вядучыя дзяржаўныя СМІ, так і прыватныя, падкрэсьліла прэс сакратар прэзыдэнта Расеі Натальля Цімакова, словы якой прыводзіць РІА «Новости».
На сустрэчы з Мядзведзевым прысутнічалі прадстаўнікі інфармацыйных агенцтваў БелаПАН, БелТА, Белтэлерадыёкампаніі, тэлеканала ОНТ, газет «Народная воля», «Наша ніва», «Товарищ», «Новы час», «Советская Белоруссия», «КП» в Белоруссии», «Рэспубліка», «Звязда», штотыднёвіка «Белорусы и рынок», інтэрнет партала TUT.BY. Паводле слоў Цімаковай, размова атрымалася «вельмі зьмястоўнай і цікавай» . «Журналісты задалі ўсе пытаньні, якія іх цікавілі, прысьвечаныя ўсяму спэктру расейска беларускіх адносін. Часам размова насіла востры характар», — сказала прэс сакратар.
24 лістапада ў размове з кіраўнікамі дзяржаўных інфармацыйных агенцтваў краін СНД Лукашэнка таксама заявіў, што лічыць сустрэчу Мядзьведзева з беларускімі журналістамі «абсалютна бессэнсоўнай».