Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня – Анатоль Тарас. Яму 65 гадоў, нарадзіўся на Гомельшчыне, у сям’і кадравага афіцэра савецкай вайсковай выведкі. Служыў у асобным выведна-дывэрсійным батальёне, удзельнічаў у апэрацыях ГРУ ў розных рэгіёнах сьвету. Мае некалькі ўрадавых узнагарод. У 1972-м скончыў філязофскае аддзяленьне БДУ; у 1979 — Акадэмію пэдагагічных навук у Маскве. Абараніў кандыдацкую дысэртацыю, прысьвечаную злачыннасьці падлеткаў і моладзі. Мае чорны пояс па дзю-дзюцу і віет-ва-дао. Апошнія 18 гадоў займаецца выдавецкай дзейнасьцю. Заснавальнік сэрыі «Невядомая гісторыя».
Анатоль Тарас вызначыў лепшыя матэрыялы сайту Свабоды за 23 лістапада, панядзелак:
Лукашэнка актыўна працягвае сваё ўваходжаньне ў ГУАМ
Акуратны Мядзьведзеў
А.Старыкевіч: Каб паслухаць дзяжурныя рэчы, ня варта было запрашаць у Маскву
Як жывецца ў дзіцячым прытулку
Беларусь адсьвяткуе Грунвальд разам зь літоўцамі й украінцамі
Гэта вам не іпадром!