Заяву міністраў замежных справаў Украіны, Беларусі і Літвы камэнтуе дырэктар Кіеўскага інстытуту праблемаў кіраваньня ім. Гаршэніна Косьць Бандарэнка.
Бандарэнка: На працягу апошняга году адбылося істотнае пацяпленьне стасункаў паміж Менскам і Кіевам, і пасьля кіеўскай сустрэчы прэзыдэнтаў Лукашэнкі і Юшчанкі адбылося перагрупаваньне сілаў на ўсходзе Эўропы.
Гэтаму спрыяе некалькі фактараў: ЗША перасталі сёньня ўспрымаць Беларусь як рафінаванае зло, Усходняя Эўропа перастала быць сфэрай інтарэсаў ЗША. Таму сёньня Беларусь, Украіна і Літва пачынаюць шукаць шляхі для рэгіянальнага партнэрства, каб разам змагацца з супольнымі праблемамі. Тое, што збліжэньне адбываецца ў энэргетычнай сфэры, цалкам зразумела – Украіна страціла старыя рынкі збыту сваёй электраэнэргіі, і таму яна зацікаўленая ў тым, каб Беларусь купляла ўкраінскую электраэнэргію з правам рээкспарту.
Па-другое, паколькі ніяк ня зрушацца зь мёртвай кропкі перамовы Ўкраіны з Польшчай наконт таго, як дабудаваць нафтаправод "Адэса-Броды", вельмі актуальнай стала прапанова Аляксандра Лукашэнкі, каб перабудаваць гэты праект праз Мазыр і Наваполацак на Вэнтспілс і такім чынам стварыць адзіны транспартны калідор.
І трэці момант – гэта мажлівасьць выпрацоўкі адзінай пазыцыі з прычыны будаўніцтва абыходных газаправодаў, што можа істотна дапамагчы Ўкраіне выстаяць у газавым процістаяньні з РФ.
Дракахруст: Вы сказалі – для вырашэньня супольных праблемаў. А адна зь іх – гэта Расея?
Бандарэнка: Так. У Расеі неаднойчы даводзілася чуць, што саюз Беларусі і Ўкраіны можа стварыць пэўныя праблемы для Расейскай Фэдэрацыі. Сёньня Лукашэнка ініцыяваў праект збліжэньня трох краін, каб атрымаць дадатковы козыр у сваім дыялёгу з прэзыдэнтам Мядзьведзевым.
Яшчэ два месяцы таму многія крамлёўскія аналітыкі гаварылі пра тое, што найбольш небясьпечным праектам, з пункту гледжаньня Крамля, можа зьяўляцца аб’яднаньне патэнцыялаў Украіны і Беларусі, іх збліжэньне. Гэтага спрабавалі не дапусьціць
Дракахруст: На ваш погляд, такая актыўнасьць Кіева – у якой ступені гэта зьвязана са стратэгічнымі падыходамі, а ў якой – зь перадвыбарчай кан'юнктурай?
Бандарэнка: Палітычная кан'юнктура безумоўна прысутнічае. Але дамоўленасьці носяць стратэгічны характар, яны выгадныя для кожнага з удзельнікаў працэсу. Я мяркую, што стратэгічны складнік тут пераважае.
Дракахруст: Заява трох міністраў прагучала ў Кіеве літаральна ў 5-ю гадавіну пачатку "аранжавай" рэвалюцыі. Наколькі маральна ўтульна адчуваюць сябе правадыры гэтай рэвалюцыі, прымаючы міністра "апошняй дыктатуры Эўропы"?
Бандарэнка: Насамрэч гэтае пагадненьне магло быць дасягнутае некалькі гадоў таму. Але прыхільнікі "аранжавай" рэвалюцыі расцэньвалі Аляксандра Лукашэнку як дыктатара. Аднак апошнім часам зьмянілася стаўленьне да Лукашэнкі ў Эўропе, яго прымае папа, кіраўнікі эўрапейскіх дзяржаваў. Адпаведна зьмянілася і стаўленьне да Лукашэнкі ва Ўкраіне.
Свае прапановы наконт пабудовы супольнага транспартнага калідору Лукашэнка накіраваў афіцыйнаму Кіеву і афіцыйнай Вільні яшчэ два гады таму. Аднак тады Літва і Ўкраіна абышлі яго прапанову маўчаньнем. Сёньня можна казаць, што рэабілітацыя Лукашэнкі ў Эўропе прычынілася да таго, што Кіеў і Вільня пераводзяць прапановы Менску ў практычную сфэру.