Сьляза дзіцяці ў 21 стагодзьдзі

50 гадоў таму, 20 лістапада 1959 году, была прынятая Дэклярацыя правоў дзіцяці. У дакумэнце сказана, што яго мэта – “забясьпечыць дзецям шчасьлівае дзяцінства". А праз 30 гадоў у той жа дзень была прынята Канвэнцыя аб правах дзіцяці.
У Беларусі, насельніцтва якой 9 мільёнаў 672 тысячы чалавек, 1 мільён 785 тысяч – дзеці, грамадзяне, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту. Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, колькасьць дзіцячага насельніцтва штогод зьмяншаецца. У краіне зарэгістраваны 1 411 000 сем'яў, у якіх ёсьць дзеці. У 63% сем'яў – па адным дзіцяці.

На сёньняшні дзень у краіне прызнаныя сіротамі 3192 дзіцяці. У 2008 годзе 4 тысячы дзетак забралі ў прыёмныя сем'і. Цяпер у Беларусі дзейнічаюць 32 дзіцячыя дамы. У іх жывуць 2267 дзетак. Яшчэ 2982 школьнікі лічаць сваім домам школы-інтэрнаты.

Паводле інфармацыі начальніка аддзелу сацыяльна-пэдагагічнай работы і аховы мацярынства і дзяцінства Міністэрства адукацыі Галіны Рудзянковай, колькасьць дзяцей-сірот у інтэрнатных установах за апошнія 5 гадоў зьменшылася на 40%.

Ад пачатку 2009 году амаль 1900 чалавек пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, дзеці накіраваныя ў сацыяльныя прытулкі.


Пасьля 2015 году ў Беларусі ня будзе інтэрнатаў і дзіцячых дамоў?


Дырэктар Нацыянальнага цэнтру ўсынаўленьня Натальля Пасьпелава кажа: “Стала менш нават колькасьць “адмоўнікаў”. “Адмоўнік” — ён жа сірата ад нараджэньня. Дык вось, у 2001 годзе ў нас было 525 “адмоўнікаў” ад нараджэньня. 6 дамоў дзіцяці трэба было будаваць! Летась у нас асірацела па адмовах бацькоў 187 дзетак — у два з паловай раза менш. Прычым амаль 70% дзетак мы ўладкавалі на ўсынаўленьне.”


Дзеці-інваліды хочуць быць запатрабаванымі


У сусьветны Дзень дзіцяці наш карэспандэнт наведаў у Магілёве дабрачынны дзіцячы фонд “Блакітныя берагі”. Амаль сем гадоў фонд дапамагае дзецям-інвалідам у творчай самарэалізацыі. Няўрадавая арганізацыя апякуецца чатырма дзясяткамі такіх дзяцей.


У сям’і — і ў небясьпецы


У Гомелі 539 дзяцей ў 399 сем’ях знаходзяцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы. Прычым, траціна дзяцей маюць узрост да 5 гадоў. Такія лічбы падае гарадзкі сацыяльна-пэдагагічны цэнтар.

Дом, дзе гінуць дзеці


У Гомельскім абласным доме дзіцяці сёлета па віне пэрсаналу здарыліся дзьве страшныя трагедыі — загінулі паўтарагадавалая дзяўчынка й двухгадовы хлопчык.



У школу — у касках?


Старыя школьныя будынкі ў Віцебску сталі небясьпечнымі для вучняў. Дзясяткі гадоў яны стаяць без капітальнага рамонту і ствараюць небясьпеку для жыцьця і здароўя вучняў.