У прэсавай службе Рады Эўразьвязу Свабодзе паведамілі, што рашэньне наконт візавых санкцыяў супраць афіцыйнага Менску ўхваляць 17 лістапада. “Чакаецца, што гэтае рашэньне будзе ўхваленае заўтра раніцай, прыблізна а 9.30, без адмысловага абмеркаваньня міністрамі”, – паведаміў супрацоўнік прэсавай службы Рады Эўразьвязу Езус Кармона.
У прэсавай службе Рады Эўразьвязу Свабодзе паведамілі, што рашэньне візавых наконт санкцыяў супраць афіцыйнага Менску ўхваляць 17 лістапада.
“Чакаецца, што гэтае рашэньне будзе ўхваленае заўтра раніцай, прыблізна а 9.30, без адмысловага абмеркаваньня міністрамі”, – паведаміў супрацоўнік прэсавай службы Рады Эўразьвязу Езус Кармона.
Рашэньне па візавых санкцыях супраць беларускіх афіцыйных асобаў было прынятае раней, на ўзроўні амбасадараў краінаў Эўразьвязу.
Паводле праекту рашэньня адносна Беларусі, візавыя санкцыі будуць прадоўжаныя яшчэ на год, да кастрычніка 2010.
Адначасна, праект пастановы прапануе Менску пачаць перамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму паміж ЭЗ і Беларусьсю ды згадвае магчымасьць у значна далейшай пэрспэктыве перамоваў аб заключэньні двухбаковай дамовы аб партнэрстве і супрацоўніцтве. А на бліжэйшую пэрспэктыву Эўразьвяз прапануе "супольны прамежкавы плян вызначэньня прыярытэтаў для рэформаў" у Беларусі.
У праекце пастановы адзначаецца, што візавыя санкцыі супраць беларускіх службовых асобаў могуць быць скасаваныя "ў любы момант, у залежнасьці ад дзеяньняў беларускіх уладаў у сфэры дэмакратыі і правоў чалавека".
Праект дакумэнта таксама падкрэсьлівае, што Беларусь павінна ў значна большай ступені прывесьці сваё выбарчае заканадаўства ў адпаведнасьць зь міжнароднымі стандартамі ды забясьпечыць большую свабоду выказваньня і сходаў.
"З аднаго боку, санкцыі працягваюцца. Але з другога, іх прыпыненьне азначае, што захоўваецца балянс паміж заахвочваньнем (Беларусі) і прызнаньнем таго, што ў прасоўваньні рэформаў зроблена, аднак, няшмат," — сказала сёньня журналістам у Брусэлі камісар ЭЗ па зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Бэніта Фэрэра-Вальднэр.
Паводле карэспандэнта Свабоды, выніковая пастанова па Беларусі зьяўляецца кампрамісам паміж тымі сябрамі Эўразьвязу, якія выказваліся за большае пацяпленьне адносінаў зь Беларусьсю (Нямеччына, Італія, Гішпанія, Грэцыя), ды тымі, якія лічылі, што афіцыйны Менск гэтага пацяпленьня пакуль не заслужыў (Вялікабрытанія, Нідэрлянды).
Гэты кампраміс падтрымлівае Польшча. Польскі дэпутат Эўрапеёскага парлямэнту Яцэк Пратасевіч сказаў Радыё Свабода:
"Калі зноў вярнуць санкцыі, дык ня будзе ніякага шанцу заключыць дамову аб партнэрстве і супрацоўніцтве або іншае пагадненьне паміж Эўраўьвязам і Беларусьсю, на аснове якой мы маглі б увесьці новы, больш лібэральны візавы рэжым для грамадзянаў Беларусі".
Пратасевіч дадаў, што цяперашняя сутуацыя, калі беларусы плацяць за шэнгенскія візы амаль удвая больш, чым малдаване, украінцы і расейцы, — "вельмі несправядлівая".