Сустаршыні аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі перадалі дакумэнты на рэгістрацыю партыі ў Міністэрства юстыцыі. Гэта ўжо другая спроба цягам году зарэгістраваць БХД. 13 траўня Мін’юст адмовіў у рэгістрацыі, спаслаўшыся на недакладнасьці ў сьпісе заснавальнікаў партыі. Сёньня сябры аргкамітэту накіравалі заяву ў пракуратуру з просьбай высьветліць і пакараць тых, хто ад імя Мін’юсту прымушае заснавальнікаў партыі адклікаць свае подпісы.
Прадстаўнікі аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі зноў перадалі ў Міністэрства юстыцыі дакумэнты на рэгістрацыю партыі. У дакумэнтах ёсьць сьпіс заснавальнікаў БХД. У сакавіку менавіта пасьля перадачы аналягічнага сьпісу ў Мін’юст заснавальнікаў пачалі выклікаць па месцы працы і вучобы. Ім прапаноўвалі адмовіцца ад свайго подпісу, некаторых звольнілі з працы.
Гаворыць сустаршыня аргкамітэту БХД Аляксей Шэін:
“Ужо цяпер пачаўся ціск на заснавальнікаў БХД. Мы сёньня падалі дакумэнты, але абзвон нашых сяброў пачаўся ў Віцебску, Бабруйску. Людзям пагражаюць, прадстаўляюцца супрацоўнікамі Міністэрства юстыцыі, выклікаюць на працы і прымушаюць зьняць свае подпісы ў сьпісе заснавальнікаў. Мы перадалі заяву ў пракуратуру на гэтыя незаконныя дзеяньні, каб высьветліць, хто ад імя Мін’юсту гэтым займаецца. Калі Мін’юст, то каб ён гэта спыніў, альбо высьветліць, хто дзейнічае такім незаконным шляхам”.
Сустаршыня аргкамітэту БХД Віталь Рымашэўскі дадаў:
“Мы зноў падалі дакумэнты, якія выкананыя згодна з патрабаваньнямі беларускага заканадаўства і Міністэрства юстыцыі. Нагадаю, што мінулы раз пры ўсіх намаганьнях Мін’юсту, КДБ, МУС ды іншых структур былі выяўленыя толькі некалькі нязначных памылак. Гэтым разам нават гэтых памылак ня будзе, хаця мы ведаем, што будуць людзей прымушаць адмовіцца ад подпісаў. Ціск на сяброў БХД аказваўся ўвесь час”.
Нагадаем: 31 кастрычніка адбыўся ўстаноўчы зьезд БХД. Улады толькі за дзень да правядзеньня зьезду далі згоду на арэнду залі ў Доме культуры МТЗ. У рэгіёнах міліцыянты затрымалі некалькі дэлегатаў, каб ня даць ім магчымасьці патрапіць на зьезд.
Пасьля першага ўстаноўчага зьезду заснавальнікам БХД тэлефанавалі, каб пацьвердзіць праз тэлефон сапраўднасьць подпісу, некаторых выклікалі ў адміністрацыю прадпрыемстваў і навучальных установаў. Некалькі падпісантаў страцілі працу з-за таго, што не пагадзіліся адклікаць свой подпіс у дакумэнтах на рэгістрацыю партыі.
Студэнтка Міжнароднага экалягічнага ўнівэрсытэту імя Сахарава Ірына Губская паведаміла “Свабодзе”:
“Я не баюся ціску, бо ўпэўненая, што змагу, па-першае, усё вытрымаць сама, па-другое, лічу, што мой узрост і заканадаўства дазваляе мне сябраваць у партыях і грамадзкіх аб’яднаньнях. Буду выкарыстоўваць гэтую магчымасьць і ня буду адмаўляцца ад дзейнасьці”.
Цягам месяца ў Міністэрстве юстыцыі будуць правяраць дакумэнты. Пасьля гэтага мусяць даць адказ, зарэгіструюць партыю ці не.