Да 20-годзьдзя падзеньня бэрлінскай сьцяны штотыднёвік The Economist апублікаваў артыкул “Памятайма пра сьцены”, дзе падае лічбы па валавым унутраным прадукце (ВУП) былых камуністычных краінаў Эўропы за 2009 год.
Галоўная выснова артыкула ў тым, што нягледзячы на тое, што краіны Цэнтральнай ды Ўсходняй Эўропы эканамічна зараз пачуваюцца значна лепш, чымся ў 1989 годзе, многія зь іх усё адно маюць ня надта прывабны імідж бедных краінаў. Напрыклад, Беларусь, хаця й паказвае меншае падзеньне ВУП за суседнюю Літву, у агульных лічбах адстае ад большасьці колішніх хаўрусьнікаў па сацлягеры.
Арыгінальны тэкст разьмешчаны ТУТ.