Агнешцы Рамашэўскай-Гузы, дырэктарцы тэлеканалу “Белсат”, адмовілі ў выдачы беларускай візы.
Дырэктар незалежнага тэлеканалу была запрошаная да ўдзелу ў “Менскім форуме”, канфэрэнцыі палітыкаў, эканамістаў і лідэраў няўрадавых арганізацыяў, якая арганізуецца штогод ад 1997 г. Нямецка-беларускім таварыствам у супрацы з шэрагам нямецкіх фундацыяў і Амбасадай Федэральнай Рэспублікі Нямеччыны ў Менску. Сёлетні форум прысьвечаны тэме “Беларусь і Ўсходняе Партнэрства ЕЗ”і адбываецца 4-6 лістапада.
Консульства Рэспублікі Беларусь у Варшаве адмовіла Рамашэўскай-Гузы ў візе ў апошні момант. “Адчуваю вялікае расчараваньне ў сувязі з тым, што не змагу прыняць удзел у такой важнай падзеі, якой ёсьць “Менскі форум”, - кажа дырэктарка тэлеканалу.
“Я лічыла, што гэтая канфэрэнцыя будзе знакам нармалізацыі адносінаў афіцыйнага Менску з эўрапейскімі дзяржавамі, ня толькі эканамічнай супрацы з Нямеччынай, але сымбалем большай адкрытасьці беларускіх уладаў. Аднак аказалася, што ў значнай ступені гэтая нармалізацыя зьяўляецца фікцыяй. Мяркую, тое, што здарылася, - гэта дрэнны прагноз для тэлеканалу “Белсат”. Найверагодней ён не будзе зарэгістраваны ў Беларусі і надалей можа быць перасьледаваны”.
Адмова ў візе дырэктару тэлеканалу “Белсат” – сёлета другая запар.